Слаявіна (талом) лішайнікаў псеўдакусцістая, першасная і другасная. Першасная (гарызантальная) слаявіна крупчастая, крупчаста-бародаўчатая, лускаватая, у выглядзе скарынкі, захоўваецца або хутка знікае (у апошнім выпадку застаецца толькі другасная, якая развіваецца першапачаткова на першаснай слаявіне[2][3]). Другасная вертыкальная слаявіна (падэцыі) складаецца з цыліндрычных або акруглых галінак, моцна разгалінаваных кусцікаў. Колер белаваты, з ружаватым або шараватым адценнем, рэдка цёмны[2][3]. Другасную слаявіну пакрываюць філакладыі разнастайнай формы, а таксама могуць знаходзіцца цэфалодыі ў выглядзе цёмных або светлых галоўчата-бугорчатых вырастаў[3][2]. Пладовыя целы (апатэцыі) карычневыя або чорныя[2], размешчаны на верхавінах галоўных стволікаў (канцавыя) або на галінках (бакавыя).
Домброваская А. В. Род Stereocaulon на территории бывшего СССР / А. В. Домбровская; отв. ред. Р. Н. Шляков; Рос. акад. наук, Кол. науч. центр, Поляр.-альп. ботан. сад-ин-т. — Санкт-Петербург : НПО «Мир и семья-95», 1996. — 265,[1] с.: ил.; 25 см. — ISBN 5-87445-057-2 (В пер.) (руск.)
Род Стереокаулон — Stereocaulon Schreb. // Водоросли, лишайники и мохообразные СССР (руск.) / Л. В. Гарибова, Ю. К. Дундин, Т. Ф. Коптяева, В. Р. Филин; [Отв. ред. М. В. Горленко]. — Москва: Мысль, 1978. — С. 114—115. — 365 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 80 000 экз.