Стэфан Борджыа

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Стэфана Борджыа)
Перайсці да: рух, знайсці
Stefano Borgia.jpeg

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Стэфан Борджыа (Stefano Borgia, 3 снежня 1731, Велетры, Італія23 лістапада 1804, Ліён, Францыя) — італьянскі кардынал і антыквар, які праславіўся збіральніцтвам розных дзіваў, такіх, як егіпецкія старажытнасці і рукапісы на старажытных мовах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з адносна заняпалай галіны роду Борджыа з італьянскага гарадка Велетры. Пляменнік кардынала Алесандра Борджыа, які славіўся вучонасцю і быў у перапісцы з Мураторы. На сродкі, атрыманыя ў тым ліку і ад продажу спадчыны, набываў рэдкія манеты і рукапісы, пераважна копцкія. Прыцягнуў да іх вывучэння вядучых вучоных свайго часу, уключаючы Вездзіна і Саэгу, які склаў іх каталог.

У 1797-98 Борджыа выконваў абавязкі намесніка папскай сталіцы і на кароткі час быў узяты пад варту французамі. У канцы жыцця ўзначальваў Кангрэгацыю евангелізацыі народаў. Падчас паездкі ў Парыж на каранацыю Напалеона памёр у Ліёне.

Збор[правіць | правіць зыходнік]

Разбіраючы рукапісы Борджыа пасля смерці кардынала, Аляксандр Гумбальт выявіў месаамерыканскі кодэкс, які даў назву групе Борджыа. Сярод найбольш каштоўных біблейскіх рукапісаў са збору Борджыа — копцкі манускрыпт Новага запавету і фрагмент копцкага рукапісу V стагоддзя з выявай Іёва з дочкамі.

Значная частка спадчыны кардынала была выстаўлена ў музеі Борджыа ў Велетры, пакуль ён не быў у XX стагоддзі аб'яднаны з Ватыканскай бібліятэкай. Шматлікія біблейскія рукапісы кардынала адышлі да кангрэгацыі евангелізацыі. Астатняя частка збору была прададзена яго спадчынніцай графіняй Адэлаідай Борджыа неапалітанскім манархам. Па прыбыцці ў Неапаль гэта калекцыя была падзелена паміж археалагічным музеем (егіпецкія старажытнасці) і бібліятэкай Бурбонаў (рукапісы).

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.