Стэфан Борджыа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Борджыа
Stefano Borgia.jpeg

камерленга Калегіі кардыналаў[d]
1792 — 1793
Папярэднік Ignazio Busca[d]
Пераемнік Tommaso Antici[d]
кардынал
з 30 сакавіка 1789

Нараджэнне 3 снежня 1731(1731-12-03)[1][2][3]
Смерць 23 лістапада 1804(1804-11-23)[1][2][3] (72 гады)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Стэфан Борджыа (Stefano Borgia, 3 снежня 1731, Велетры, Італія23 лістапада 1804, Ліён, Францыя) — італьянскі кардынал і антыквар, які праславіўся збіральніцтвам розных дзіваў, такіх, як егіпецкія старажытнасці і рукапісы на старажытных мовах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з адносна заняпалай галіны роду Борджыа з італьянскага гарадка Велетры. Пляменнік кардынала Алесандра Борджыа, які славіўся вучонасцю і быў у перапісцы з Мураторы. На сродкі, атрыманыя ў тым ліку і ад продажу спадчыны, набываў рэдкія манеты і рукапісы, пераважна копцкія. Прыцягнуў да іх вывучэння вядучых вучоных свайго часу, уключаючы Вездзіна і Саэгу, які склаў іх каталог.

У 1797-98 Борджыа выконваў абавязкі намесніка папскай сталіцы і на кароткі час быў узяты пад варту французамі. У канцы жыцця ўзначальваў Кангрэгацыю евангелізацыі народаў. Падчас паездкі ў Парыж на каранацыю Напалеона памёр у Ліёне.

Збор[правіць | правіць зыходнік]

Разбіраючы рукапісы Борджыа пасля смерці кардынала, Аляксандр Гумбальт выявіў месаамерыканскі кодэкс, які даў назву групе Борджыа. Сярод найбольш каштоўных біблейскіх рукапісаў са збору Борджыа — копцкі манускрыпт Новага запавету і фрагмент копцкага рукапісу V стагоддзя з выявай Іёва з дочкамі.

Значная частка спадчыны кардынала была выстаўлена ў музеі Борджыа ў Велетры, пакуль ён не быў у XX стагоддзі аб'яднаны з Ватыканскай бібліятэкай. Шматлікія біблейскія рукапісы кардынала адышлі да кангрэгацыі евангелізацыі. Астатняя частка збору была прададзена яго спадчынніцай графіняй Адэлаідай Борджыа неапалітанскім манархам. Па прыбыцці ў Неапаль гэта калекцыя была падзелена паміж археалагічным музеем (егіпецкія старажытнасці) і бібліятэкай Бурбонаў (рукапісы).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Stefano Borgia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 FINA WikiАўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]