Стэфані Кволек
| Стэфані Кволек | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 31 ліпеня 1923[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 чэрвеня 2014[1] (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | хімік, вынаходніца |
| Навуковая сфера | арганічная хімія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Стэфані Луіза Кво́лек (31 ліпеня 1923, Нью-Кенсінгтан, Пенсільванія) — амерыканскі хімік польскага паходжання, якая вынайшла поліпарафенілен-тэрэфталамід, больш вядомы як кеўлар[4]. Кволек заваявала мноства ўзнагарод за свае працы ў хіміі палімераў.
Раннія гады і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кволек нарадзілася у сям’і польскіх эмігрантаў у Нью-Кенсінгтане, Пенсільванія, у 1923 годзе[5]. Яе бацька, Джон Кволек[5] (польск.: Jan Chwałek), памёр, калі ёй было дзесяць гадоў[6]. Кволек пераняла ад яго цікавасць да навукі, а ад маці, Нэлі Зайдэл Кволек, цікавасць да моды[5][6]. У 1946 годзе Кволек атрымала ступень у галіне хіміі коледжы Маргарэт Морысан Карнегі Універсітэта Карнегі — Мелан[6]. Кволек планавала стаць лекарам і спадзявалася, што зможа назапасіць грошай на медыцынскую адукацыю за кошт падзаробкаў ў хімічнай галіне[6].
Кар’ера ў DuPont
[правіць | правіць зыходнік]У 1946 годзе Уільям Хейл Чарч, будучы настаўнік Кволек, прапанаваў ёй пасаду ў філіяле DuPont, які знаходзіўся ў Буфала, штат Нью-Ёрк[7]. Хоць Кволек думала толькі пра падпрацоўкі, з часам яна знайшла працу ў DuPont досыць цікавай, і адмовілася ад медыцынскай кар’еры. Кволек пераехала ва Уілмінгтане, штат Дэлавэр у 1950 годзе і працягнула працу ў DuPont[7]. У 1959 годзе яна атрымала ўзнагароду ад Амерыканскага хімічнага таварыства (ACS)[8].
Кеўлар
[правіць | правіць зыходнік]Падчас працы ў кампаніі DuPont Кволек вынайшла кеўлар[6]. У 1964 годзе, у чаканні нафтавага дэфіцыту, яе група пачала шукаць лёгкае, але трывалае валакно, якое б выкарыстоўвалася ў шынах[6][9]. Валакно, якое атрымалася, у адрозненне ад нейлону, не было крохкім. Кіраўнік і дырэктар лабараторыі разумелі значэнне гэтага адкрыцця і ўнеслі свой уклад у развіццё новай вобласці хіміі палімераў, якая стала затым хутка развівацца. Да 1971 быў атрыманы сучасны кеўлар[6]. Кволек, аднак, не прымала актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы спосабаў прымянення кеўлару і вырабаў з яго[10].
Пенсія
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 годзе Кволек сышла з пасады навуковага супрацоўніка кампаніі DuPont. Тым не менш, яна доўгі час кансультавала кампанію DuPont, а таксама ўваходзіла ў Нацыянальны даследчы савет і Нацыянальную акадэмію навук[7]. За 40 гадоў працы навукоўцам-даследчыкам яна атрымала па розных дадзеных ад 17[10] да 28 патэнтаў[11]. У 1995 годзе[7][11] яна стала чацвёртай жанчынай, якія была прынятая ў Нацыянальную залу славы вынаходнікаў[12]. У 1996 годзе яна атрымала Нацыянальны медаль тэхналогіі, а ў 2003 годзе яна была прынята ў Нацыянальную залу славы жанчын[5]. У 1997 годзе яна атрымала медаль Перкіна ад Амерыканскага хімічнага таварыства[13], а ў 1980 годзе ўзнагароду ад яго ж за «Творчае вынаходства»[9].
Памёрла 18 чэрвеня 2014 года ва Уілмінгтане, Дэлавэр.
Зноскі
- 1 2 Stephanie Louise Kwolek // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1052969046 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Wholly Aromatic Carbocyclic Polycarbonamide Fiber (англ.)
- 1 2 3 4 Stephanie Kwolek. Soylent Communications. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
- 1 2 3 4 5 6 7 Inventing Modern America: Insight — Stephanie Kwolek:(недаступная спасылка). Lemelson-MIT program. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
- 1 2 3 4 «Invent Now». National Inventors Hall of Fame
- ↑ Rossiter, Margaret W. (1998). Women Scientists in America. Baltimore, Maryland: Johns Hopkins University Press. p. 267. ISBN 0801857112. Праверана May 24, 2009.
- 1 2 Stephanie Louise Kwolek Biography. Bookrags. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
- 1 2 Quinn, Jim. "I was able to be Creative and work as hard as I wanted."(недаступная спасылка). American Heritage Publishing. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
- 1 2 The History of Kevlar — Stephanie Kwolek:. The New York Times Company. About.com. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
- ↑ Citation conferring an Honorary Doctor of Science degree on Stephanie Louise Kwolek:. University of Delaware. UDaily (31 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
- ↑ JCE Online: Biographical Snapshots: Snapshot. American Chemical Society. Journal of Chemical Education. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Уэстмарленд (Пенсільванія)
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Дэлавэры
- Пахаваныя ў Пенсільваніі
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вынаходнікі ЗША
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне тэхналогій і інавацый
- Вучоныя ЗША
- Члены Нацыянальнага залы славы вынаходнікаў