Стэфан Дзенісевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Дзенісевіч
Stefan Denisewicz.jpg

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: 16 чэрвеня 1836(1836-06-16)
Смерць: 3 снежня 1913(1913-12-03) (77 гадоў)
Пахаванне:

Стэфан Дзенісевіч, або Стафан (Сцяфан, Сцяпан) Данісевіч (Дэнісевіч, Дзянісевіч) (польск.: Stefan Denisewicz; 16 чэрвеня 1836[1] (паводле іншых звестак 1834[2]), Чарэйская воласць Сенненскага павета Магілёўскай губерні — 3 снежня 1913, Смаленск) — каталіцкі біскуп, тройчы займаў пасаду апостальскага адміністратара Магілёўскай архідыяцэзіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і (паводле іншых звестак у сям’і вольнадпушчаных сялян[3]) з Чарэйскай парафіі (паводле іншых звестак з Чэрыкаўскай парафіі[3]) Магілёўскай губерні. У 1856 г. паступіў у Мінска-Магілёўскую духоўную рымска-каталіцкую семінарыю, пасля сканчэння трох курсаў (1859) як адзін з лепшых пераведзены за скарбовы кошт у Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбург. Скончыў акадэмію ў 1863 годзе са ступенню магістра тэалогіі, 16 красавіка 1863 г. пасвечаны ў капеланы і тры месяцы быў законавучыцелем у Оршы, а пазней ў Магілёве. Паводле сведчання ксёндза Францішка Будзькі, на другі год у Магілёве Дзенісевіч востра выступіў супраць казанняў рускай мовай і адмовіўся ад капеланства.[4]

З 1886 г. пробашч парафіі ў Смаленску, з 1895 г.— кафедральны канонік ў Санкт-Пецярбургу і прэлат магілёўскага капітула[1]. Курыраваў будаўніцтва храма Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смаленску[5]

Пасля смерці 11 лютага 1903 г. арцыбіскупа-мітрапаліта Баляслава Гераніма Клапатоўскага адміністраваў Магілёўскую мітраполію. 9 лістапада 1903 г. новым арцыбіскупам абраны Ежы Шэмбак, які прызначыў Дзенісевіча сваім памочнікам. Па просьбе Шэмбака Дзенісевічу надалі ганаровае званне апостальскага протанатарыя.

30 ліпеня 1905 г. біскуп Шэмбак памёр, Дзенісевіч другім разам выконваў абавязкі адміністратара, што працягнулася амаль тры гады, бо кандыдатуру новага мітрапаліта не ўдавалася ўзгадніць праз грамадска-палітычныя закалоты у Расіі пасля рэвалюцыі 1905 года. Урэшце, 16 чэрвеня 1908 г. новым арцыбіскупам-мітрапалітам Магілёўскім прызначаны Апалінарый Унукоўскі. Адначасова Дзенісевіч прызначаны дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі. Біскупская хіратонія адбылася 30 лістапада 1908 г., як і ўсе дапаможныя біскупы Дзенісевіч стаў тытулярным біскупам з тытулам біскупа Клаўдыёпаля[2].

У 1906 г. выдаў «Elementarz dla dobrych dzietok Katolikoǔ», які з'яўляўся больш упарадкаваным перавыданнем лемантара 1862 г. мінскага маршалка А. Аскеркі[6].

У часе візітацый парафій Магілёўскай архідыяцэзіі прамаўляў казанні па-беларуску.[7][8] Апекаваў выданне беларускіх малітоўнікаў.

Менш чым праз год мітрапаліт Унукоўскі памёр, Дзенісевіч трэцяга разу стаў адміністратарам. 7 красавіка 1910 г. новым мітрапалітам абраны Вікенцій Ключынскі. Дзенісевіч працаваў у кансісторыі ў Санкт-Пецярбургу, у 1911 г. адпраўлены ў адстаўку за залішнюю, на думку ўрада, самастойнасць[1]. Апошнія гады жыцця правёў у Смаленску.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Денисевич // Католическая энциклопедия. — Т. 1. — М.: Издательство францисканцев, 2002. — С. 1593—1594.
  2. 2,0 2,1 Bishop Stefan Antoni Denisewicz (англ.) . catholic-hierarchy.org. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2019. Праверана 28 лютага 2019.
  3. 3,0 3,1 Грабінскі, 1999
  4. Бачышча, 2003
  5. Смоленск. Храм Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии (руск.) . procatholic.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2019. Праверана 28 лютага 2019.
  6. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі: збор твораў / Адам Станкевіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 1097 с. — С. 416. — ISBN 978-80-866961-13-3.
  7. Radwan M. Kościół w Rosji i na Białorusi w relacjach duszpasterzy (1892—1926). — Kraków: wydawnictwo «SCJ», 1999. — 270 s. — S. 9, 138.
  8. Ś. P. Biskup Stefan Denisewicz // Biełarus. — № 5. — 30.01.1914. — S. 2-3. — S. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]