Баляслаў Геранім Клапатоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баляслаў Геранім Клапатоўскі
Bolesław Hieronim Kłopotowski
Баляслаў Геранім Клапатоўскі
10-ы Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
15 красавіка 1901 — 11 лютага 1903
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Шыман Марцін Казлоўскі
Пераемнік: Ежы Юзаф Шэмбак

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: 13 сакавіка 1848(1848-03-13)
Смерць: 11 лютага 1903(1903-02-11) (54 гады)
Прыняцце свяшчэннага сану: 15 ліпеня 1872
Епіскапская хіратонія: 21 лістапада 1897

Баляслаў Геранім Клапатоўскі (польск.: Bolesław Hieronim Kłopotowski; 13 сакавіка 1848, Шаргарад, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна-24 лютага 1903, Санкт-Пецярбург, Расія) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, архібіскуп магілёўскі.

Навучаўся ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры (18651869) і Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (18691873). Высвечаны на святара 15 ліпеня 1872. Працаваў прафесарам у семінарыі ў Жытоміры (18731877), прафесарам і ад 1897 рэктарам Акадэміі ў Пецярбургу.

Ад 2 жніўня 1897 тытулярны біскуп Элеўтэропаліса і дапаможны біскуп луцка-жытомірскай дыяцэзіі. Ад 14 снежня 1899 луцка-жытомірскі біскуп і адміністратар камянецкай дыяцэзіі. Ад 15 красавіка 1901 архібіскуп магілёўскі і адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Адначасова кіраваў Духоўным калегіумам у Пецярбургу.


Папярэднік:
Цырыл Любавідскі
Луцкія біскупы
18991901
Пераемнік:
Караль Антоній Недзялкоўскі
Папярэднік:
Шыман Марцін Казлоўскі
Магілёўскія архібіскупы
19011903
Пераемнік:
Ежы Юзаф Шэмбак