Стэфан Казімір Алендскі
Стэфан Казімір Алендскі | |
---|---|
Нараджэнне | 1740 |
Род | Алендскія |
Бацька | Станіслаў Алендскі |
Маці | Соф’я з Бярновічаў[d] |
Стэфан Казімір Алендскі (нар. 1740 — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Станіслава і Соф’і з Бярновічаў.
Староста жыліцкі і пасол да элекцыі караля Станіслава Аўгуста.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Феліцыянай з Кнабнафаў, з якой пакінуў васьмёра сыноў:
- Фабіян Юрый Крыштаф Станіслаў (нар. 1776), харунжы харунжы войск літоўскіх, суддзя земскі і падкаморы ваўкавыскі, кавалер ордэна Св. Уладзіміра 4 ст.
- Станіслаў Міхаіл (нар. 1779), харунжы войск расійскіх.
- Міхал Багуслаў (нар. 1779), асэсар Слуцкага ніжэйшага земскага суда, валодаў вескай Клімовічы ў Слуцкім павеце, якую набыў ад Прушынскіх, калежскі сакратар, працаваў у канцылярыі Мінскага ДДС. Меў жонку Тэафілію з Чэрнікаў, ад яе сыноў Яўстафія Юрыя і Гектара.
- Адам Багуслаў (нар. 1782)
- Януш Тэафіл (1784 — да 1802?)
- Багуслаў Людвік (нар. 1786), губернскі сакратар.
- Ян Людвік (нар. 1789)
- Крыштоф-Людвік (нар. 1790), штабс-капітан войск расійскіх, служыў наглядчыкам Луцкай прыстані ва Украіне ў 1840 годзе. У 1821 годзе ўзяў шлюб з Агатай, народжанай Саленікавай, пакінуў двух сыноў Адольфа Юрыя і Аляксандра Гектара і дачку Стэфаніду.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі. «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.