Стэфан Русецкі
Jump to navigation
Jump to search
Стэфан Русецкі | ||
![]() Герб «Равіч» | ||
| ||
---|---|---|
1663 — 1671 | ||
Папярэднік | Стэфан Кандзежаўскі | |
Пераемнік | Аляксандр Юдзіцкі | |
Смерць | 1671 | |
Род | Русецкія | |
Жонка | Ганна Трызнай | |
Дзеці | дачка, Аляксандр, Бенедыкт, Станіслаў |
Стэфан Русецкі (? — 1671) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1663—1671).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду Русецкіх герба «Равіч». Быў лідскім стольнікам, 15 студзеня 1663 года прызначаны кашталянам менскім «па Стэфане Кандзежаўскім, які стаў смаленскім кашталянам».
Быў жанаты з Ганнай Трызнай і меў ад яе дачку, якая стала бенедыктынкай і трох сыноў: Аляксандра і Станіслава ў стане рыцарскім, і Бенедыкта, ў стане духоўным (1691). Станіслаў быў электарам ў 1674 годзе ад Берасцейскага ваяводства.
Памёр Стэфан Русецкі ў 1671 годзе, аб чым сведчыла срэбная таблічка, якая знаходзілася ў Берасці.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.