Аляксандр Юдзіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Юдзіцкі
Герб уласны «Радван зменены»
Герб уласны «Радван зменены»
Кашталян менскі
1672 — 1677
Папярэднік Стэфан Русецкі
Пераемнік Ян Павел Юдзіцкі

Смерць 1677(1677)
Род Юдзіцкія
Бацька Канстанцін Юдзіцкі
Маці Цэцылія Ясенская
Жонка Ганна Феліцыяна Венжык-Рудская
Дзеці Ежы Канстанцін, Мікалай, Ян Павел

Аляксандр Юдзіцкі (? — 1677) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі дваранін, рэчыцкі войскі, ясвонскі староста з 1664, кашталян менскі з 1672 года.

З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын рэчыцкага стольніка Канстанціна і Цэцыліі Ясенскай, дачкі пісара літоўскага Мікалая і Марыны Сапегі.

Набыў у Масальскага ясвонскае староства, якое потым перадаў сыну Ежы Канстанціну. Падпісаў ад віленскага і менскага ваяводстваў элекцыю караля Яна Казіміра. Быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў і рэгіментарам у Жамойці. У 1655 годзе вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць шведаў у Жамойці. На чале харугвы ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667. Ахвяраваў значныя грошы на набор салдатаў дзеля шведскай і маскоўскай войнаў, якія сойм 1677 года даручыў яму вярнуць.

Валодаў землямі ў Ашмянскім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах.

Быў жанаты з Ганнай Феліцыянай Венжык-Рудскай і меў з ёй трох сыноў: рэчыцкага падстолія і ясвонскага старосту Ежы Канстанціна, луцкага каноніка Мікалая і Яна Паўла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]