Стэфан Шмялеўскі
Выгляд
Стэфан Шмялеўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь |
Дата нараджэння | 3 лютага 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | г. Гаўр, Францыя |
Грамадзянства | Францыя |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Стэфан Шмялеўскі (3 лютага 1948, г. Гаўр, Францыя) — французскі дыпламат. Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (2002—2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў ліцэй П'ера дэ Ферма, Факультэт філалогіі і гуманітарных навук (г. Тулуза), Універсітэт Ламаносава (г. Масква). Уладальнік ступені магістра па філалогіі (руская мова).
- 1975—1977 — Сакратар Пасольства Францыі ў Варшаве (Польшча)
- 1979—1982 — Намеснік Палітычнага Дарадніка Палітычнага дывізіёна Французскага Ваеннага Урада ў Берліне
- 1982—1985 — Першы сакратар Пасольства Францыі ў Маскве (СССР) (Кіраўнік Прэс-службы Пасольства)
- 1985—1987 — Супрацоўнік Цэнтральнай адміністрацыі Міністэрства замежных спраў у Парыжы (Аддзел інфармацыі і прэсы)
- 1999—2002 — Першы Саветнік Пасольства Францыі ў Порт-Луі (Іль Морыс)
- 1999—2003 — Першы Саветнік Пасольства Францыі ў Варшаве (Польшча)
- 1993—1998 — Супрацоўнік Цэнтральнай адміністрацыі Міністэрства замежных спраў у Парыжы: намеснік Дырэктара Цэнтра аналізу і прагназавання
- 1996—1998 — Дарадца прэфекта, Дырэктар па наглядзе за тэрыторыяй, Парыж
- 1998—1999 — Член Weatherhead Цэнтра па Міжнародным Справах Гарвардскага Універсітэта, Бостан
- 1999—2002 — Генеральны Консул Францыі ў Бостане
- лістапад 2002—2006 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
Стэфан Шмялеўскі з'яўляецца Капітанам 1-га рангу ваенна-марскога флота ў запасе, былым слухачом Інстытута Вышэйшай Адукацыі Нацыянальнай Абароны (48-ы нацыянальны выпуск), а таксама Інстытута Вышэйшай Адукацыі Унутранай Бяспекі (9-ы нацыянальны выпуск)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
- Кавалер ордэна Ганаровага легіёна