Субарктычны пояс
Выгляд
(Пасля перасылкі з Субарктыка)
Субаркты́чны по́яс[1], субарктыка[1] — прыродны геаграфічны пояс ў Паўночным паўшар’і, які мяжуе з арктычным поясам (Арктыкай) на поўначы і ўмераным поясам на поўдні. Ляжыць прыкладна паміж 50 ° і 70 ° паўночнай шыраты.
Характарызуецца субарктычным кліматам з доўгай халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені ад -5 да - 40 °C, у ліпені 2—12 °C. Ападкаў выпадае 300—500 мм за год. Снегавае покрыва трымаецца каля 8 месяцаў. Характэрны высокая вільготнасць паветра, вялікая воблачнасць і моцныя вятры, вечная мерзлата і моцная забалочанасць.
Вегетацыйны перыяд доўжыцца 2—3 месяцы. У паўночнай часты пояса тундра, у паўднёвай - лесатундра.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яротаў А. Я. Субаркты́чны по́яс, субарктыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 238. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Субарктический пояс // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 180. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
- Субаркты́чны по́яс // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 276. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Субарктический пояс // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сорокина В. Н., Гущина Д. Ю. География климатов (Праверана 23 ліпеня 2023) / Московский государственный университет имени М. В. Ломоносова. — М.: Издательство Московского университета, 2006. — С. 4, 57—59. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Субарктычны пояс
- Основные климатические зоны мира — классификация, карта и описание типов климата по Алисову // Сайт Природа Мира (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2023)
- Роман Кравченко Субарктический климатический пояс // ECOPORTAL (руск.)
- Климатические пояса мира — классификация, карта, описание типов климата, фото и видео // Научно-популярный журнал: «Как и Почему» (руск.) (Праверана 23 ліпеня 2023)