Перайсці да зместу

Субота (танец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Субота
Кірунак: бытавы
Памер: 2/4
Тэмп: ад павольнага да хуткага

Субо́та[1] — беларускі і рускі бытавы парна-масавы танец гарадскога паходжання. У пачатку XX стагоддзя быў пашыраны амаль па ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі, і таксама ў Расіі[1].

Музычны памер 2/4. Тэмп ад павольнага да хуткага. Танцуецца па крузе любой колькасцю пар. Складаецца з некалькіх простых блокаў: крокі з прыстаўкай, павароты ў пары, перамена пар месцамі.

Выконваецца ў розных варыянтах, з прыпеўкамі, часам з акцэнтаваным выпадам-прысяданнем на адну нагу[1].

Зноскі