Суглінак
Суглінак — рыхлая пясчана-гліністая асадкавая горная парода, якая складаецца з часцінак памерам менш за 0,01 мм (30-50 %) і абломкавых часцінак больш за 0,01 мм (70-50 %). Мае ў сабе каля 10-30 % гліністых часцінак памерам менш 0,005 мм. Лік пластычнасці 7-17.
Адрозніваюць суглінак груба-, дробназярністы і пылаваты. Паводле колькасці гліністага матэрыялу суглінкі падзяляюць на лёгкія, сярэднія і цяжкія. Мінеральны склад пясчаных суглінкаў больш кварцавы, гліністых — з кааліту, іліту, мантмарыланіту і інш. Паходжанне пераважна кантынентальнае. Сыравіна для вытворчасці цэглы, аглапарыту. На Беларусі суглінак пашыраны сярод антрапагенных адкладаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).