Суетава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Суетава
руск.: Суетово
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
886 чалавек
Тэлефонны код
+7 48143
Паштовыя індэксы
215800
Код АКАТП
Суетава на карце Расіі ±
Суетава (Расія)
Суетава
Суетава (Смаленская вобласць)
Суетава

Суетава (руск.: Суетово) — вёска ў Ярцаўскім раёне Смаленскай вобласці РФ. Знаходзіцца побач з аўтадарогай М1 «Беларусь».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў сувязі з вайной Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.

У 1620-х уладальнікам сяла Суетава стаў Аляксандр Ульф — тагачасны дзвінскі стараста.

У выніку вайны 1654—1667 гадоў адыходзіць да Расіі. Станам на 1668 год Суетава з’яўляецца вёскай з царквой Пакрова Багародзіцы. Да адміністрацыйнага падзелу 1774 года вёска находзілася ў Бяцінскім стане Смаленскай губерні.

У 1778 годзе на сродкі мясцовага памешчыка Міхаіла Самуйлавіча Туміла-Дзянісавіча замест старой драўлянай Траецкай царквы была збудавана каменная царква імя Святой Жываначальнай Тройцы. Разам з тым, дзейнічала драўляная Аляксееўская царква, пабудаваная кцітарам Аляксеем Фёдаравічам.

Станам на 1873 год дзейнічала толькі каменная царква, якая з’яўлалася прыхадской для навакольных вёсак. У той час у царкве было тры прастолы: Святой Жываначальнай Тройцы, Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, святога Мікалая Цудатворца.

Да 1917 года Суетава з’яўлялася цэнтрам Суетаўскай воласці Духаўшчынскага павета.

Пасля ўсталявання савецкай удады царква была перапрафілявана ў школу. Канчаткова была зруйнавана падчас наступу нямецкіх войскаў на Маскву ў 1941 годзе. На дадзены момает захаваліся толькі рэшткі падмуркаў і старыя надгробкі.

У 2008 годзе на новым месцы паўстала Свята-Мікалаеўская царква.[1]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Краязнаўчы музей пры мясцовай школе.

Зноскі