Ярцава
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Я́рцава (руск.: Ярцево) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на левым беразе ракі Вопь (прыток Дняпра), за 63 км ад Смаленска. Цераз Ярцава праходзіць федэральная аўтатраса «Беларусь».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне ХIХ стагоддзя на месцы сучаснага Ярцава знаходзілася невялікае паселішча з пастаялым дваром і 55 жыхарамі. З правядзеннем чыгункі Масква — Смаленск (1870) адкрыта станцыя і ўзнік пасёлак пры ёй. У раёне Ярцава наладзіўся перавоз цераз р. Вопь, у выніку чаго і само паселішча сталі называць Ярцава-Перавоз. А чыгуначная станцыя ператварылася ў буйны пункт збыту «мануфактурных тавараў», дроў і лясных будаўнічых матэрыялаў.
Непадалёк ад вёскі і станцыі купец А. І. Хлудаў пабудаваў прадзільную і ткацкую фабрыку (1873—1881), пря якой сфарміраваўся рабочы пасёлак.
Савецкая ўлада ўстаноўлена 28 кастрычніка (10 лістапада) 1917 года. У пачатку 1920-х гадоў была створана Ярцаўская воласць, у 1925 годзе цэнтр павета перанеслі ў Ярцава. У 1926 годзе Ярцава атрымала статус горада (уключыў вёску, станцыю і пасёлак пры фабрыцы). Раённы (з 1929), акруговы (май — ліпень 1930) цэнтр Заходняй (з 1929), затым Смаленскай (з 1937) абласцей.
У 1941 годзе Ярцава і раён — месца жорсткіх баёў у час Смаленскай бітвы. 16 ліпеня акупавана германскімі войскамі, 19 ліпеня вызвалена часцямі Чырвонай Арміі, ізноў занята немцамі 5 кастрычніка. У 1942—1943 гадах у Ярцаве існаваў канцлагер. Горад вызвалены 16 верасня 1943 года.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Ліцейна-пракатны завод, завод «Аўтамаш» (вытворчасць самаходнага горна-шахтнага абсталявання). Ярцаўскі баваўняны камбінат.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Сідаравіч Кавалёў (1913—1987) — беларускі вучоны ў галіне радыёэлектронікі, доктар тэхнічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР[22].
- Яўген Калістратавіч Красоўскі (1937—2004) — беларускі мастак.
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ а б в г д е Народная энциклопедия «Мой город». Ярцево
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b08_14t/IssWWW.exe/Stg/z/13.htm
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Оценка численности постоянного населения Смоленской области на 1 января 2018 года
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 394. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ярцава