Вахш
Вахш | |
---|---|
тадж. Вахш | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 524 км |
Басейн | 39 100 км² |
Расход вады | 156 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 1834 м |
• Каардынаты | 39°16′04″ пн. ш. 71°22′30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амудар'я |
• Каардынаты | 37°06′39″ пн. ш. 68°18′53″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амудар'я → South Aral Sea[d] |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вахш (тадж.: Вахш) — рака ў Таджыкістане, якая, зліваючыся з ракой Пяндж, утварае раку Амудар’я.
Агульная працягласць 786 км, плошча басейна — 39,1 тыс. км², сярэдні расход вады — 156 м³/с. Бярэ выток на Паміры, у раёне піка імя Каржанеўскай (7105 м над узроўнем мора). Ля вусця Вахша знаходзіцца запаведнік «Тыгровая балка». У басейне Вахша налічваецца 569 горных азёр агульнай плошчай 1737 км², у асноўным яны размешчаны на вышынях 2800-3500 м. У даліне ракі Вахш знаходзяцца гарады Вахш, Нурэк, Сарбанд і Курган-Цюбэ. Водападзелам паміж рэкамі Вахш і Кызылсу з'яўляецца Вахшскі хрыбет (вышыня — звыш 3000 м).
На рацэ Вахш размешчаны Вахшскі каскад — найбуйнейшы комплекс гідраэлектрастанцый у Хатлонскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан. На рацэ — Нурэкскае вадасховішча.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вахш