Перайсці да зместу

Сурэн Ільіч Хачатуран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сурэн Ільіч Хачатуран
Дата нараджэння 30 сакавіка (11 красавіка) 1889[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1934(1934-07-05)[1][2] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Karen Khachaturian[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральны дзеяч, тэатральны рэжысёр, выкладчык, рэжысёр
Тэатр

Сурэн Ільіч Хачатуран (30 сакавіка (11 красавіка) 1889 — 5 ліпеня 1934, Масква) — армянскі тэатральны дзеяч, рэжысёр; старэйшы брат кампазітара Арама Хачатурана, бацька кампазітара Карэна Хачатурана.

Нарадзіўся 30 сакавіка (11 красавіка) 1889 года ў сям’і пераплётчыка Ільі (Егія) Хачатурана і Кумаш Саркісаўны. У 1916 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта.

Яшчэ з 1910 года Хачатуран працаваў у Мастацкім тэатры і ў 1913 годзе ўвайшоў у арганізацыйную групу Першай студыі МХТ. Пасля рэарганізацыі студыі ў 1924 годзе ў тэатр МХАТ 2-і пад кіраўніцтвам Міхаіла Чэхава Хачатуран быў загадчыкам пастановачнай часткай. Адначасова ў якасці рэжысёра працаваў Маскоўскім дзіцячым тэатры, у Беларускім драматычным тэатры-2 у Віцебску, у Ленінаканскім тэатры імя Мравяна.

Хачатуран удзельнічаў у арганізацыі шэрагу нацыянальных драматычных студый у Маскве — беларускай, яўрэйскай, украінскай, грузінскай. У 1918 годзе заснаваў Маскоўскую армянскую драматычную студыю, якую ўзначальваў да 1922 года.

Зноскі

  • Хачатурян, Сурен Ильич // Театральная энциклопедия (под. редакцией П. А. Маркова). — Советская энциклопедия, 1967. — Т. 6.