Перайсці да зместу

Сусветная выстаўка (1893)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сусветная выстаўка, 1893)
Нарвежцы аспрэчылі першынство Калумба ў адкрыцці Амерыкі, прыплыўшы у Чыкага на дакладнай копіі гокстадскага дракара.

Сусветная выстаўка 1893 года, якая праходзіла ў Чыкага, стала адной з самых маштабных у гісторыі. Быўшы прысвечана 400-годдзю адкрыцця Амерыкі, яна была нарачона «Калумбаўскай» (англ. World's Columbian Exposition).[1]

У архітэктурным стаўленні гэта быў трыўмф прынцыпаў боз-ара ва ўжыванні да амерыканскага горадабудаўніцтва. Выставачны гарадок праектавалі вядучыя архітэктары таго часу — Дэніэл Хадсан і Фрэдэрык Олмстэд. Падрыхтоўка да выстаўкі праходзіла адначасова з аднаўленнем горада пасля вялікага пажара 1871 года.[1]

На тэрыторыі ў 600 акраў былі прадстаўлены 200 збудаванняў, каналы і лагуны, людзі і культуры з усяго свету. За 6 месяцаў выстаўку наведалі 27 млн чалавек. Гэта была сур'ёзная заяўка Чыкага на званне лідара сярод гарадоў ЗША, а самой Амерыкі — на сусветнае лідарства.

У выстаўке удзельнічала 39 мастакоў з земляў былой Рэчы Паспалітай, у тым ліку гродзенскі мастак Марыя Гажыч[2]

Зноскі

  1. а б Bird's-Eye View of the World's Columbian Exposition, Chicago, 1893. World Digital Library (24 снежня 1893). Праверана 17 ліпеня 2013.
  2. Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 147. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.