На чорных лядах (фільм)
На чорных лядах![]() | |
---|---|
На чорных лядах альтэрн.: На Чорных Лядах | |
![]() | |
Жанр | гістарычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 67 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 1995 |
IMDb | ID 3553900 |
«На чо́рных ля́дах» — беларускі мастацкі фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».[1]
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Слуцкі збройны чын. Атрад беларускіх паўстанцаў, не маючы шанцаў выйсці з акружэння, прымае рашэнне аб самагубстве…
У ролях[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр | Роля |
---|---|
Аляксандр Лабуш | камандзір |
Генадзь Гарбук | кажухар |
Аляксандр Аржылоўскі | аўстрыяк |
Аляксандр Цімошкін | Забела |
Аляксандр Бяспалы | Мяцельскі |
Уладзімір Куляшоў | казак |
Віктар Гогалеў | дзед |
Максім Гаўрылаў | Валодзька |
Віктар Манаеў | блатняк |
Уладзімір Шэлестаў | эсэр |
Расціслаў Шмыроў | настаўнік |
У эпізодах[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр | Роля |
---|---|
У. Січкар | |
У. Грыцэўскі | |
П. Юрчанкоў | |
Л. Мардачова | |
Т. Мужэнка | |
А. Радкевіч | |
Г. Матыцкі | |
Б. Казлоў | |
Ягор і Ангеліна Жалязноўскія |
Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]
- аўтары сцэнарыя — Васіль Быкаў, Валерый Панамароў
- рэжысёр-пастаноўшчык — Валерый Панамароў
- аператар-пастаноўшчык — Аляксандр Абадоўскі
- мастак-пастаноўшчык — Уладзімір Дзяменцьеў
- кампазітар — Сяргей Бельцюкоў
- гукааператар — Андрэй Волкаў
- мантажор — Людміла Мікула
- рэжысёры — Роберт Мірскі, Аляксандр Федаровіч
- аператар — Віктар Калінін
- мастак па касцюмах — Ніна Гурло
- мастак-грымёр — Грыгорый Храпуцкі
- асістэнты: рэжысёра — Наталля Рыжаўская, Ніна Шутава; па касцюмах — Алла Аднамах
Прэм’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1995 годзе, за дзень да прэмʼеры стужкі, якая мелася адбыцца ў мінскім кінатэатры «Масква» і пра якую паведамілі СМІ, з кінастудыі «Беларусьфільм» выкралі адзіную яе копію. Пасля сарванай прэмʼеры стужка знайшлася, але шырокая публіка яе гэтак і не ўбачыла, адбыліся толькі тры паказы для вузкай аўдыторыі. На касетах і лічбавых носьбітах трапіла ў Еўропу, ЗША і Аўстралію.[2]
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Меркаванні на конт кінастужкі культурных дзеячаў, крытыкаў, журналістаў, якія выказаны ў межах дакументальнага фільма «Забаронены фільм» (2013):
![]() |
Гэты фільм не проста змяняў, але можна сказаць ламаў нашы агульнапрызнаныя ўяўленні пра грамадзянскую вайну, пра 20-я гады, пра станаўленне незалежнай Беларусі. паэт Генадзь Бураўкін
|
![]() |
![]() |
Гэта вельмі адметная і дакладная экранізацыя Быкава з экзістэнцыйнай быкаўскай гісторыяй, трагічнай атмасферай і выдатным падборам акцёраў, якія граюць падставовых беларускіх персанажаў. кінакрытык Андрэй Расінскі
|
![]() |
![]() |
Фільм «На чорных лядах» ёсць бясспрэчным шэдэўрам нашага нацыянальнага кінематографа, нават не гледзячы на тое, што і сам рэжысёр не тутэйшы паводле паходжання, і не гледзячы на тое, што частка актораў таксама не беларусы. мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі
|
![]() |
Зноскі
- ↑ На Черных Лядах (1995) (руск.) . kino-teatr.ru. Праверана 10 мая 2019.
- ↑ Аўтару кінастужкі пра Слуцкае паўстанне на «Беларусьфільме» раілі застрэліцца ўслед за ягонымі героямі . Белсат (2017.01.09). Праверана 10 мая 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «На чорных лядах» на YouTube
- Фильм "На Чорных лядах" к/с “Беларусьфильм” на onliner.by
- На чорных лядах / 1995 / SatRip на Баравік
- «На чорных лядах» на сайце kino-teatr.ru(руск.) бел.