Амністыя (фільм)
| Амністыя | |
|---|---|
| | |
| Жанр | кінакамедыя |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Працягласць | 114 хв. |
| Краіны | |
| Мова | руская |
| Год | 1980 |
| IMDb | ID 0082013 |
«Амні́стыя» (руск.: Амнистия) — беларускі савецкі мастацкі фільм ў жанры сатырычнай камедыі рэжысёра Валерыя Панамарова, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (Творчае аб’яднанне тэлевізійных фільмаў) па заказе Дзяржаўнага камітэту БССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню ў 1981 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўніцтва буйной фабрыкі дзіцячых цацак рыхтуецца да святкавання 50-годдзя свайго прадпрыемства. Напярэдадні афіцыйных урачыстасцяў адбываецца надзвычайнае здарэнне, вінаватым у якім аказваецца мясцовы слесар — п’яніца і дэбашыр Салавейчык. Начальства, каб не падмачыць рэпутацыю заводу і не трапаць сабе нервы напярэдадні юбілею, вырашае замяць скандал. Гора-слесар, воляю выпадку пазбегнуўшы пакарання, адчувае сваю сілу і пачынае шантажаваць калектыў фабрыкі. Кіраўніцтва гатова прадаставіць Салавейчыку бясплатную пуцёўку ў Сочы, толькі б не выносіць смецце з хаты…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Георгій Буркоў | |
| Ралан Быкаў | |
| Алена Санаева | |
| Іван Рыжоў | |
| Алена Казліціна |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя — Мікалай Матукоўскі
- пастаноўска — Валерый Панамароў
- галоўны аператар — Анастасія Суханава
- мастак-пастаноўшчык — Алім Матвейчук
- кампазітар — Яўген Глебаў
- гукааператар — Уладзімір Сухадолаў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Амнистия (1981) (руск.). kino-teatr.ru. Праверана 7 лістапада 2020.