Сутыкненне цягнікоў пад Евангелісмасам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

28 лютага 2023 года на поўдзень ад даліны Тэмпі  (грэч.) недалёка ад вёскі Евангелісмас  (грэч.) у номе Ларыса  (грэч.) (правінцыя Фесалія, Грэцыя) лоб у лоб сутыкніліся два цягнікі (пасажырскі і таварны). У выніку крушэння 57 чалавек загінулі, 85 паранены і ад 50 да 60 абвешчаны зніклымі без вестак. Гэта самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі чыгунак Грэцыі[1][2][3][4][5].

Сутыкненне[правіць | правіць зыходнік]

У 19:22 з Афін у Салонікі выйшаў цягнік InterCity 62 кампаніі «Hellenic Train  (грэч.)» з 350 пасажырамі[6]. У той жа час з Салонікаў у Ларысу накіраваўся таварны лакаматыў HellasSprinter, які перавозіў кантэйнеры[7][4].

Сутыкненне двух саставаў адбылося каля поўначы па мясцовым часе[8][9]. Участак аварыі ў 27,3 км быў двухшляховым і меў усталяванае аўтаматычнае кіраванне, але пераключэнне і сігналізацыя па-ранейшаму кантраляваліся ўручную[10].

Першыя чатыры вагоны пасажырскага цягніка сышлі з рэек, а першыя два вагоны загарэліся і былі амаль цалкам знішчаны[11]. Пасажыры збеглі праз вокны. Многія запанікавалі. Значная частка вагонаў загарэлася[12][13], а некаторыя былі нахілены пад вуглом не менш за 45 градусаў[14].

Экстраныя службы і вайскоўцы неадкладна пачалі ратавальную аперацыю[15].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Станам на вечар 2 сакавіка пацверджана гібель 57 чалавек[16], восемдзесят пяць атрымалі раненні[5] (з іх 25 атрымалі сур’ёзныя раненні, 66 шпіталізаваны, шасцёра шпіталізаваны ў рэанімацыі[1][4]). Ідэнтыфікацыя некаторых ахвяр аказалася складанай, паколькі тэмпература ўнутры першага вагона дасягала 1300 °C[17].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі са здарэннем Прэзідэнт Грэцыі Катэрына Сакелярапулю вымушана была прыпыніць свой візіт у Малдову[18], а міністр транспарта Костас Караманліс  (грэч.) падаў ў адстаўку[19][20]. У краіне абвешчана трохдзённая жалоба[21].

Прафсаюз работнікаў метрапалітэна STASY  (грэч.) прыпыніў запланаваны страйк у Афінскім метро з павагі да ахвяр сутыкнення[22]. Між тым прафсаюз работнікаў чыгунак Грэцыі абвясціў аб правядзенні 2 сакавіка 24-гадзінны забастоўкі[23]. Члены студэнцкіх аб’яднанняў і прадстаўнікі радыкальных арганізацый у Афінах выйшлі на акцыі пратэсту да галоўнага офіса кампаніі Hellenic Train. Пачаліся беспарадкі. Былі пашкоджаны аўтобусныя прыпынкі і вітрыны крам. Грэчаскія сілавікі ўжылі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты. Быў прыпынены рух транспарту на вуліцах[24]. Акцыі пратэсту таксама прайшлі ў Ларысе і Салоніках[25].

Тым часам паліцыя дапытала двух чыгуначнікаў[26] і арыштавала начальніка станцыі Hellenic Trains[27]. Затрыманы сцвярджаў, што пераход з лініі ўверх (у паўночным кірунку) на лінію ўніз (у паўднёвым кірунку) не працаваў[28] і што пасажырскі цягнік павінен быў заставацца на лініі ўверх, каб пазбегнуць грузавога цягніка. Ён таксама сцвярджаў, што прапусціў цягнік на чырвоны сігнал святлафора[29].

Зноскі

  1. а б "2 trains collide in northern Greece, at least 15 killed". BNO News [амерыканская англійская]. 2023-02-28. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 2023-03-01.
  2. Greece declares 3 days of national mourning in wake of deadly train crash. AA News. Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 March 2023.
  3. "Dozens killed after two trains collide in Greece". BBC News [англійская]. 2023-03-01. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 2023-03-01.
  4. а б в "At least 40 dead, scores injured after trains collide in Greece". Reuters [англійская]. 2023-03-01. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 2023-03-01.
  5. а б Smith, Helena (2023-03-01). "Greece train crash: at least 40 killed and dozens injured in collision". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 2023-03-01.
  6. At least 29 dead, 85 injured as trains collide in Greece
  7. "Crushed carriages lay strewn off tracks after deadly train crash in Greece". The Independent. 1 March 2023. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 1 March 2023.
  8. Fiery train crash in Greece kills 29, injures at least 85 (англ.). www.cbsnews.com. Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 сакавіка 2023.
  9. Carey, Alexis. Dozens dead after two trains collide in Greece. Courier Mail (1 сакавіка 2023).
  10. At least 32 killed, dozens injured in Greece train crash. Al Jazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 2023-03-01.
  11. Greece train crash: Survivors describe 'nightmarish seconds'. bbc.com/news (1 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 March 2023.
  12. "Carnage after trains collide near Greek city of Larissa". BBC News [брытанская англійская]. 2023-03-01. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 2023-03-01.
  13. Greece train collision updates: At least 29 dead, 85 injured (англ.). ABC News. Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 сакавіка 2023.
  14. Greece train crash: Survivors describe 'nightmarish seconds'. bbc.com/news (1 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 March 2023.
  15. Fiery Greece train collision kills 29, injures at least 85 (англ.). AP NEWS (28 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 сакавіка 2023.
  16. Death toll rises to 57 in Tempe tragedy. Remains of 14 burned bodies taken to the morgue (англ.). Kathimerini (2 сакавіка 2023). Праверана 2 сакавіка 2023.
  17. Greece train crash: Survivors describe 'nightmarish seconds'. bbc.com/news (1 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 March 2023.
  18. "Greek president cuts short Moldova trip after train collision". Reuters. March 2023. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 1 March 2023.
  19. Greek Transport Minister Kostas Karamanlis resigns over deadly train crash (англ.). Associated Press (1 сакавіка 2023). Праверана 2 сакавіка 2023.
  20. Министр транспорта Греции объявил об отставке после столкновения поездов (руск.). РБК (1 сакавіка 2023). Праверана 2 сакавіка 2023.
  21. "At least 36 dead, scores injured as trains collide in Greece". CNN. 1 March 2023. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 1 March 2023.
  22. Strike action on metro suspended due to deadly train crash | eKathimerini.com (англ.). Ekathimerini (1 сакавіка 2023). Праверана 2 сакавіка 2023.
  23. Работники железных дорог Греции начали суточную забастовку в связи с катастрофой поезда. TACC. Праверана 2 сакавіка 2023.
  24. Столкновение поездов в Греции: погибло почти 50 человек, в стране вспыхнули протесты (фото, видео) (руск.). Фокус (2 сакавіка 2023). Праверана 2 сакавіка 2023.
  25. Beake, Nick; Davies, Alys (2023-03-02). "Greece train crash: Angry protests erupt after disaster". BBC News [англійская]. Праверана 2023-03-02.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  26. The Associated Press (2023-03-01). "Train Crash in Greece Kills at Least 29". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 2023-03-01.
  27. "Greece train crash: Police arrest railroad station master". Deutsche Welle. 1 March 2023. Архівавана з арыгінала 1 March 2023. Праверана 1 March 2023.
  28. Το μοιραίο λάθος του σταθμάρχη Λάρισας που έφερε την τραγωδία (грэч.). ProtoThema (1 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 сакавіка 2023.
  29. Τραγωδία στα Τέμπη – 36 νεκροί στο χειρότερο σιδηροδρομικό δυστύχημα στην Ελλάδα (грэч.). Athens Transport (1 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 March 2023. Праверана 1 сакавіка 2023.