Святлафор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Святлафор

Святлафо́р — прылада аптычнай сігналізацыі, прызначаная для рэгулявання руху людзей, аўтамабіляў, веласіпедаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху, цягнікоў чыгункі і метрапалітэна, рачных і марскіх суднаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы святлафор быў усталяваны 10 снежня 1868 года ў Лондане поруч будынку Брытанскага парламента. Яго вынаходнік - Дж. П. Найт (англ.: J. P. Knight) — быў спецыялістам па чыгуначных семафорах. Святлафор кіраваўся ўручную і меў два семафорных крыла: паднятыя гарызантальна азначалі сігнал "стоп", а апушчаныя пад вуглом у 45° - рух з асцярогай. У цёмны час сутак выкарыстоўваўся круцельны газавы ліхтар, з дапамогай якога падаваліся, адпаведна, сігналы чырвонага і зялёнага колераў. Святлафор выкарыстоўваўся для палягчэння пераходу пешаходаў праз вуліцу, а яго сігналы прызначаліся для транспартных сродкаў. 2 студзеня 1869 года газавы ліхтар святлафора выбухнуў, параніўшы паліцыянта, што кіраваў святлафорам.

Першая аўтаматычная сістэма святлафораў (здольная да пераключэння без непасрэднага ўдзелу чалавека) была распрацавана і запатэнтавана ў 1910 годзе Эрнстам Сірынам (англ.: Earnest Sirrine) з Чыкага. Яго святлафор выкарыстоўваў непадсветленыя надпісы Stop і Proceed.

Вынаходнікам першага электрычнага святлафора можа, відаць, лічыцца Лестэр Вайр (англ.: Lester Wire) з Солт-Лейк-Сіці (штат Юта, ЗША). У 1912 годзе ён распрацаваў (але не запатэнтаваў) святлафор з двума круглымі электрычнымі сігналамі (чырвонага і зялёнага колеру).

Сістэма святлафораў Джэймса Хога (малюнак з патэнта)

5 жніўня 1914 года ў Кліўлендзе (штат Агая, ЗША) Амерыканская святлафорная кампанія (англ.: American Traffic Signal Company) усталявала на перакрыжаванні 105-й вуліцы і авеню Эўкліда чатыры электрычных святлафора канструкцыі Джэймса Хога (англ.: James Hoge). Яны мелі чырвоны і зялёны сігнал і, пераключаючыся, выдавалі гукавы сігнал. Сістэма кіравалася паліцыянтам, якія сядзеў у шкляной будцы на скрыжаванні. Святлафоры задавалі правілы руху, аналагічныя прынятым у сучаснай Амерыцы: паварот направа ажыццяўляўся ў любы час пры адсутнасці перашкод, а паварот налева - на зялёны сігнал вакол цэнтра перакрыжавання.

У 1920 годзе трохкаляровыя святлафоры з выкарыстаннем жоўтага сігналу былі ўсталяваны ў Дэтройце (штат Мічыган, ЗША) і Нью-Ёрку. Аўтарамі вынаходстваў былі, адпаведна, Уільям Потс (англ.: William Potts) і Джон Ф. Харыс (англ.: John F. Harriss).

У Еўропе аналагічныя святлафоры былі ўпершыню ўсталяваны ў 1922 годзе ў Парыжы на скрыжаванні Ру дэ Рыволі (фр.: Rue de Rivoli) і Севастопальскага бульвара (фр.: Boulevard de Sebastopol) і ў Гамбургу на пляцы Стэфанплатц (ням.: Stephansplatz). У Англіі — у 1927 годзе ў горадзе Вулвергемптане (англ.: Wolverhampton).

У СССР першы святлафор усталявалі 15 студзеня 1930 года ў Ленінградзе на скрыжаванні праспектаў 25 Кастрычніка і Валадарскага (цяпер Неўскага і Ліцейнага праспектаў). А першы святлафор у Маскве з'явіўся 30 снежня таго ж года на куце вуліц Пятроўка і Кузнецкі Мост.

У сувязі з гісторыяй святлафора часта згадваюць імя афраамерыканскага вынаходніка Гарэта Моргана (англ.: Garrett Morgan), які запатэнтаваў у 1922 годзе святлафор арыгінальнай канструкцыі. Існуе ўстойлівы міф пра вялікі ўплыў Моргана на развіццё святлафораў, аднак у рэчаіснасці ён толькі адзін са шматлікіх вынаходнікаў разнастайных святлафораў пачатку XX стагоддзя[1].

У сярэдзіне 1990-х былі вынайдзены зялёныя святлодыёды з дастатковай яркасцю і чысцінёй колеру, і пачаліся эксперыменты са святлодыёднымі святлафорамі. Масква стала першым горадам у Расіі, у якім святлодыёдныя святлафоры сталі ўжывацца масава[2].

Тыпы святлафораў[правіць | правіць зыходнік]

Вулічныя і дарожныя святлафоры[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільныя святлафоры[правіць | правіць зыходнік]

Чатыры магчымыя фазы тыпавога святлафора

Найбольш распаўсюджаны святлафоры з сігналамі (звычайна круглымі) трох колераў: чырвонага, жоўтага і зялёнага. У некаторых краінах замест жоўтага выкарыстоўваецца аранжавы колер. Сігналы могуць быць размешчаны як вертыкальна (пры гэтым чырвоны сігнал заўсёды размяшчаецца зверху, а зялёны - знізу), гэтак і гарызантальна (пры гэтым чырвоны сігнал заўсёды размяшчаецца злева, а зялёны - справа). Пры адсутнасці іншых, адмысловых святлафораў яны рэгулююць рух усіх тыпаў транспартных сродкаў і пешаходаў. Часам сігналы святлафора дапаўняюць адмысловым табло зваротнага адліку часу, якое паказвае колькі секунд яшчэ будзе гарэць сігнал. Часцей за ўсё табло зваротнага адліку робяць для зялёнага сігналу святлафора, але ў шэрагу выпадкаў табло адлюстроўвае і пазасталы час чырвонага сігналу.

Практычна паўсюдна чырвоны сігнал святлафора забараняе рух, жоўты забараняе выезд на засцярожаны святлафорам участак, але дапушчае завяршэнне яго праезду, а зялёны - дазваляе рух. Распаўсюджана, але не паўсюдна, выкарыстанне спалучэння чырвонага і жоўтага сігналаў, якое пазначае хуткае ўключэнне зялёнага сігналу. Часам зялёны сігнал уключаецца адразу пасля чырвонага без прамежкавага жоўтага, але не наадварот. Дэталі ўжывання сігналаў адрозніваюцца ў залежнасці ад прынятых у той ці іншай краіне Правіл дарожнага руху.

Існуюць святлафоры з двух секцый - чырвонай і зялёнай. Такія святлафоры звычайна ўсталёўваюцца на пунктах, дзе аўтамабілі прапускаюцца ў індывідуальным парадку, напрыклад, на памежных пераходах, пры ўездзе ці выездзе з аўтастаянкі, ахоўванай тэрыторыі і да т.п.

Могуць таксама падавацца перарывістыя сігналы, сэнс якіх залежыць ад мясцовага заканадаўства. У Беларусі і ў шматлікіх краінах Еўропы перарывісты зялёны сігнал азначае хуткае пераключэнне да жоўтага. Аўтамабілі, які набліжаюцца да святлафора з перарывістым зялёным сігналам, могуць прыняць меры да своечасовага тармажэння, каб пазбегнуць выезду на засцярожанае святлафорам скрыжаванне ці пераход на забараняльны сігнал. Перарывісты жоўты сігнал патрабуе зменшыць хуткасць для праезду скрыжавання ці пешаходнага пераходу (напрыклад, у начны час, калі рэгуляванне не патрабуецца з-за нізкай інтэнсіўнасці руху). Часам для гэтых мэт ужываюцца адмысловыя святлафоры, якія складаюцца з адной жоўтай секцыі, якая мігціць, ці двух жоўтых секцый, якія мігцяць напераменку.

Стрэлкі і стрэлкавыя секцыі[правіць | правіць зыходнік]

"Заўсёды ўключаная" зялёная секцыя (Кіеў, 2008)

На святлафорах могуць быць дадатковыя секцыі ў выглядзе стрэлак ці контураў стрэлак, якія рэгулююць рух у тым ці іншым кірунку. Правілы (ў краінах былога СССР) такія:

  • Контурныя стрэлкі на чырвоным (жоўтым, зялёным) фоне - гэта звычайны святлафор, які дзейнічае толькі ў зададзеным кірунку.
  • Суцэльная зялёная стрэлка на чорным фоне дазваляе праезд, але не дае перавагі пры раз'ездзе[3][4].

У некаторых гарадах на святлафорах сустракаюцца заўсёды ўключаныя зялёныя секцыі, выкананыя ў выглядзе таблічкі з зялёнай стрэлкай. Яны сігналізуюць пра тое, што паварот направа дазволены і на чырвоны. Аднак, у адрозненне ад "сапраўднай" дадатковай секцыі, такія стрэлкі дазваляюць, але не абавязваюць кіроўцу паварочваць. Такім чынам, кіроўца, які жадае ехаць прама, можа спакойна займаць гэты рад, а кіроўцы, якія стаяць ззаду і жадаюць павярнуць направа па такой "стрэлцы", павінны чакаць.

У кіроўчым асяроддзі, каб адрозніваць такія стрэлкі-таблічкі ад стрэлак-дадсекцый, яны называюцца "кардонкамі".

Святлафор з перарывістым чырвоным сігналам[правіць | правіць зыходнік]

Чырвоны перарывісты сігнал (як правіла, на святлафорах з адной ці дзвюма чырвонымі секцыямі, што мігцяць па чарзе) выкарыстоўваецца для засцярогі скрыжаванняў з трамвайнымі лініямі пры набліжэнні трамвая, мастоў пры разводцы, участкаў дарог побач з узлётна-пасадкавай паласой аэрапортаў пры ўзлёце і пасадцы самалётаў на небяспечнай вышыні. Гэтыя святлафоры аналагічныя тым, што выкарыстоўваюцца на чыгуначных пераездах (гл. ніжэй).

Святлафор, які ўсталёўваецца на чыгуначных пераездах[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з двух гарызантальна размешчаных чырвоных ліхтароў і, на часцы пераездаў, аднаго ліхтара месяцова-белага колеру. Белы ліхтар размешчаны паміж чырвонымі, ніжэй ці вышэй іх узроўня. Значэнне сігналаў наступнае:

  • два чырвоных ліхтара, якія мігцяць па чарзе - рух праз пераезд забаронены; дадзены сігнал звычайна суправаджаецца гукавой сігналізацыяй (званком);
  • белы перарывісты ліхтар азначае, што тэхнічная сістэма пераезду знаходзіцца ў спраўнасці. Ён не гарыць, калі пераезд зачынены ці зачыняецца, і таму бела-месяцовы ліхтар часта няправільна лічаць дазвалялым сігналам.

Рэверсіўны святлафор[правіць | правіць зыходнік]

Рэверсіўны святлафор

Для рэгулявання руху па палосах праезнай часткі (асабліва там, дзе магчымы рэверсіўны рух), ужываюць адмысловыя святлафоры кантролю паласы (рэверсіўныя). У адпаведнасці з Венскай канвенцыяй пра дарожныя знакі і сігналы такія святлафоры могуць мець два ці тры сігналы:

  • чырвоны Х-падобны сігнал забараняе рух па паласе;
  • зялёная стрэлка, накіраваная ўніз, дазваляе рух;
  • дадатковы сігнал у выглядзе дыяганальнай жоўтай стрэлкі інфармуе пра змену рэжыму працы паласы і паказвае кірунак, у якім яе неабходна пакінуць.

Святлафоры для маршрутных транспартных сродкаў[правіць | правіць зыходнік]

Для рэгулявання руху маршрутных транспартных сродкаў (трамваяў, аўтобусаў, тралейбусаў) выкарыстоўваюць адмысловыя святлафоры, выгляд якіх адрозніваецца ад краіны да краіны.

Т-падобны святлафор у Маскве паказвае сігнал "рух забаронены"

У Беларусі Правіламі дарожнага руху прадугледжана выкарыстанне Т-падобнага святлафора з "чатырма круглымі сігналамі бела-месяцовага колеру". Верхнія сігналы выкарыстоўваюцца для ўказання дазволеных кірункаў руху (налева, прама, направа), а ніжні - дазваляе пачаць рух. Таксама ў апошнія гады ў тых выпадках, калі кірунак руху маршрутных транспартных сродкаў толькі адзін, ці для ўсіх кірункаў рух дазваляецца заўсёды адначасова, ужываюць часам святлафор у выглядзе звычайнай адзінкавай круглай секцыі з запаленай літарай "Т" жоўтага колеру, што дазваляе рух, калі гарыць, і забараняе, калі не гарыць.

У Швейцарыі для гэтай мэты выкарыстоўваецца асобны сігнал аранжавага колеру (уключаны ўвесь час, ці які мігціць перапынна).

У краінах Паўночнай Еўропы выкарыстоўваюцца святлафоры з трыма секцыямі, якія супадаюць па размяшчэнню і прызначэнню са стандартнымі святлафорамі, але маюць белы колер і форму знакаў: "S" - для сігналу, што забараняе рух, "-" - для папераджальнага сігналу, стрэлка кірунку руху - для дазваляльнага сігналу.

Таксама існуюць святлафоры на трамвайных станцыях (канцавых) - гэта значыць па-за аўтамабільных дарог, што маюць па 2 секцыі - чырвоную і зялёную. Яны служаць для вызначэння парадку адпраўлення трамвайных цягнікоў з розных шляхоў станцыі.

Не існуе міжнароднага стандарту для святлафораў для маршрутных транспартных сродкаў, і яны могуць моцна адрознівацца нават у суседніх краінах. У якасці прыкладу ніжэй даюцца сігналы такіх святлафораў у Бельгіі і Нідэрландах:

Святлафоры для маршрутных транспартных сродкаў у Нідэрландах (верхні радок) і Бельгіі (ніжні радок)

Значэнне сігналаў (злева направа)

  • Дазваляецца рух прама
  • Дазваляецца рух налева
  • Дазваляецца рух направа
  • Дазваляецца рух ва ўсіх кірунках (аналагічна зялёнаму сігналу аўтамабільнага святлафора)
  • Рух забараняецца, за выключэннем тых выпадкаў, калі для спынення патрабуецца экстранае тармажэнне (аналагічна жоўтаму сігналу аўтамабільнага святлафора)
  • Рух забараняецца (аналагічна чырвонаму сігналу аўтамабільнага святлафора)

З-за свайго спецыфічнага выгляду нідэрландскі святлафор атрымаў мянушку negenoog, гэта значыць "дзевяцівока".

Святлафор для пешаходаў[правіць | правіць зыходнік]

Святлодыёдны святлафор для пешаходаў са зваротным адлікам часу ў Томску
Сувеніры з малюнкам "светлафорнага" чалавечка

Такія святлафоры рэгулююць рух пешаходаў праз пешаходны пераход. Як правіла, ён мае два тыпы сігналаў: дазваляльны і забараняльны. Звычайна для гэтай мэты выкарыстоўваюць адпаведна зялёнае і чырвонае святло. Самі сігналы маюць розную форму. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць сігналы ў выглядзе сілуэту чалавека: чырвоны - што стаіць, зялёны - што ідзе. У ЗША чырвоны сігнал часта вырабляюць у выглядзе сілуэту паднятай далоні (жэст "стоп"). Часам выкарыстоўваюць надпісы "стойце" і "ідзіце" (ў англійскай мове "stop" і "walk", у іншых мовах - аналагічна). У сталіцы Нарвегіі для забароны руху пешаходаў выкарыстоўваюцца дзве стаячыя постаці, афарбаваныя чырвоным колерам. Робіцца гэта для таго, каб людзі, якія слаба бачаць, ці пакутуюць дальтанізмам, маглі зразумець: можна ім ісці, ці трэба стаяць.

На ажыўленых магістралях усталёўваюць звычайна аўтаматычныя святлафоры. Але часта ўжываецца і варыянт, калі святлафор пераключаецца пасля націску адмысловай кнопкі і дазваляе пераход на працягу вызначанага часу пасля гэтага.

Сучасныя святлафоры для пешаходаў дадаткова абсталёўваюць таксама гукавымі сігналамі, прызначанымі для сляпых пешаходаў, а часам і табло зваротнага адліку часу.

У часы існавання ГДР сігналы святлафора для пешаходаў мелі арыгінальную форму маленькага "светлафорнага" чалавечка **(ням.: Ampelmännchen). У Саксоніі такія святлафоры ставяць дагэтуль.

У адсутнасць пешаходнага святлафора пешаходы кіруюцца паказаннямі аўтамабільнага святлафора.

Святлафор для веласіпедаў[правіць | правіць зыходнік]

Для рэгулявання руху ровараў часам ужываюць адмысловыя святлафоры. Гэта можа быць святлафор, сігналы якога выкананы ў форме сілуэту веласіпеда, ці звычайны трохкаляровы святлафор, забяспечаны адмысловай таблічкай.

Трамвайны святлафор[правіць | правіць зыходнік]

Трамвайныя святлафоры прызначаны для рэгулявання руху трамваяў. Звычайна ўсталёўваюцца перад участкамі з абмежаванай бачнасцю, перад зацяжнымі ўздымамі, спускамі, на ўездзе/выездзе трамвайных дэпо, а таксама перад трамвайнымі стрэлкамі.

Звычайна трамвайныя святлафоры маюць 2 сігналы: чырвоны і зялёны. Усталёўваюцца галоўным чынам або справа ад трамвайнага шляху, або па цэнтры над ім вышэй кантактнага провада.

Асноўнае прызначэнне трамвайных святлафораў складаецца ў тым, каб сігналізаваць кіроўцам трамваяў пра занятасць наступнай за святлафорам часткі трамвайнага шляху. Дзеянне трамвайных святлафораў распаўсюджваецца толькі на трамваі.

Святлафоры такога тыпу працуюць у аўтаматычным рэжыме.

Чыгуначны святлафор[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначныя святлафоры прызначаны для рэгулявання руху цягнікоў, манеўровых саставаў, а таксама рэгулявання хуткасці спуску з сартавальнай горкі:

  • чырвоны - праезд забаронены;
  • жоўты - праезд дазволены з абмежаваннем хуткасці;
  • зялёны - праезд дазволены.

Таксама святлафоры ці дадатковыя светлавыя паказальнікі могуць інфармаваць машыніста пра маршрут ці неяк яшчэ канкрэтызаваць паказанне.

Існуе асобны тып двухколерных чыгуначных святлафораў - манеўровыя, якія падаюць наступныя сігналы:

  • адзін месяцова-белы агонь - дазваляецца выконваць манеўры;
  • адзін сіні агонь - забараняецца выконваць манеўры.[5]

Часам чыгуначны святлафор памылкова завуць семафорам.

Рачныя святлафоры[правіць | правіць зыходнік]

Рачныя святлафоры прызначаны для рэгулявання руху рачных суднаў. Галоўным чынам выкарыстоўваюцца для рэгулявання праходу суднаў праз шлюзы. Такія святлафоры маюць сігналы двух колераў - чырвонага і зялёнага.

Адрозніваюць далёкія і блізкія рачныя святлафоры. Далёкія святлафоры дазваляюць ці забараняюць падыход суднаў да шлюза. Блізкія святлафоры ўсталёўваюцца непасрэдна перад і ўсярэдзіне камеры шлюза на правым боку па ходу руху судна. Яны рэгулююць уваход суднаў унутр шлюзавай камеры і выхад з яе.

Варта адзначыць, што непрацуючы рачны святлафор (не гарыць ніводны з сігналаў) забараняе рух суднаў.

Святлафоры ў аўтаспорце[правіць | правіць зыходнік]

У аўтаспорце святлафоры могуць усталёўвацца на маршальскіх пастах, на выездзе з піт-лейн і на стартавай рысе[6].

Стартавы святлафор падвешваецца над трасай такім чынам, каб ён быў добра бачны ўсім кіроўцам на старце. Размяшчэнне агнёў: "чырвоны - зялёны" ці "жоўты - зялёны - чырвоны". Сігналы святлафора дублююцца з процілеглага боку (каб усім заўзятарам і суддзям была бачная працэдура старту). Часцяком на гоначным святлафоры не адзін чырвоны ліхтар, а некалькі (на выпадак, калі лямпа згарыць).

Сігналы стартавага святлафора такія:

  • Чырвоны: падрыхтавацца да старту!
  • Чырвоны згасае: старт! (старт з месца)
  • Зялёны: старт! (старт з ходу, кваліфікацыя, прагрэўны круг)
  • Перарывісты жоўты: спыніць рухавікі!

Сігналы для старту з месца і старту з ходу розныя па такім чынніку. Чырвонае святло падчас згасання не дазваляе стартаваць рэфлекторна - гэта зніжае верагоднасць таго, што хто-небудзь кранецца з месца на "трывожнае" жоўтае святло. Падчас старту з ходу гэта праблема не стаіць, затое гоншчыкам важна ведаць, ці быў дадзены старт (калі суддзя палічыць стартавы шыхт непадыходным, аўтамабілі адпраўляюцца на паўторны фармавальны круг). У гэтым выпадку зялёны стартавы сігнал інфарматыўней.

У асобных гоначных серыях сустракаюцца і іншыя сігналы.

Маршальскія святлафоры сустракаюцца вельмі рэдка і аддаюць тыя ж каманды, якія маршалы аддаюць сцягамі (чырвоны - спыніць гонку, жоўты - небяспечны ўчастак, і г.д.)

Святлафор на піт-лейн мае такія сігналы:

  • Чырвоны: Выезд з піт-лейн забаронены.
  • Зялёны: Выезд з піт-лейн дазволены.
  • Перарывісты сіні: да выезду набліжаецца аўтамабіль, саступіце яму дарогу.

У 2008 годзе каманда "Ферары" выкарыстоўвала святлафор замест таблічкі для падачы сігналаў гоншчыку падчас піт-стопу. Сістэма дзейнічала цалкам аўтаматычна, але падчас гран-пры Сінгапура з-за ажыўленага руху па піт-лейн прыйшлося кіраваць святлафорам уручную. Механік па памылцы даў Масе зялёны яшчэ да таго, як запраўны шланг выцягнулі з баліда, што выклікала інцыдэнт. Пасля гэтага каманда вярнулася да традыцыйнай таблічкі.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

На лямпах напальвання і галагенавых лямпах[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаюцца святлафоры без адбівальніка. Гэта зніжае і без таго нізкі ККД, але пазбаўляе ад ілжывага засвятлення.

Святлодыёдныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Матрыца святлодыёдаў
  • Антывандальнае шкло
  • Брыль

Перавагі[правіць | правіць зыходнік]

У святлодыёдных святлафораў чыстыя яркія колеры, яны меней схільныя да паразітнага засвятлення. Высокі ККД эканоміць электраэнергію. Выйсце са строю аднаго святлодыёда не адбіваецца на працы святлафора; такія святлафоры не згараюць, а губляюць яркасць з часам, даючы дарожным службам час зрэагаваць. Святлодыёдныя святлафоры лепш бачныя пад вострым вуглом (гэта і перавага, і недахоп). У адной секцыі могуць суіснаваць некалькі розных сігналаў. Святлодыёдныя святлафоры больш вандалаўстойлівыя.

Недахопы[правіць | правіць зыходнік]

Досвед чыгуначнікаў паказвае, што жоўты і белы ў "святлодыёдным" выкананні, а таксама ўласцівае святлодыёдам рэзкае мігценне дрэнна ўспрымаюцца. На развязках з вялікім лікам святлафораў даводзіцца штучна рабіць святлафоры накіраванымі, забяспечваючы іх лінзамі Фрэнеля. У краінах з халоднымі зімамі даводзіцца рабіць падагрэў святлафора - зваротны бок высокага ККД[7].

Блок кіравання светлафорным аб'ектам[правіць | правіць зыходнік]

На мове дарожных службаў светлафорным аб'ектам завуцца некалькі святлафораў, якія кіруюцца агульным электронным блокам і дзейнічаюць як адзінае цэлае.

Дадатковыя інтэрфейсы[правіць | правіць зыходнік]

Святлафор з гукавым суправаджэннем для сляпых пешаходаў
Святлафор са зваротным адлікам часу

У некаторых краінах святлафоры забяспечваюцца дадатковай лічбавай панэллю, што паказвае, колькі секунд засталося да змены статуту святлафора. У Расіі падобныя святлафоры распаўсюджаны параўнальна мала, часцей за ўсё яны сустракаюцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і ў іншых буйных гарадах Расіі.

Адзін са шляхоў падвышэння эфектыўнасці святлафора - прыстасаванне яго да выкарыстання сляпымі людзьмі. Ва ўмовах, калі неабходна падвышаная увага, такія дадаткі з'яўляюцца карыснымі і для звычайных людзей.

Да прыкладу, гукавое суправаджэнне, якое спрацоўвае пры змене колераў: павольнае ціканне ("чакай") ці хуткае ціканне ("ідзі").

У Германіі і Нідэрландах пляцоўка перад пешаходным пераходам выкладзена рабрыстымі пліткамі і мяккімі гумовымі пласцінкамі, надыходзячы на якія нага трохі асядае, і чалавек міжволі спыняецца.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons