Перайсці да зместу

Прэзідэнт Грэцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэзідэнт Грэцыі
грэч. Πρόεδρος της Ελληνικής Δημοκρατίας
Пасаду займае
Канстанцінас Тасулас
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Прэзідэнцкі палац[d]
Прызначаецца Парламент Грэцыі
Пасада з’явілася 18 снежня 1974
presidency.gr (грэч.) (англ.) (фр.)

Прэзідэнт Грэцыі (грэч. Πρόεδρος της Ελληνικής Δημοκρατίας — Старшыня Элінічнай Дэмакратыі) — вышэйшая службовая асоба Грэчаскай Рэспублікі. Афіцыйная рэзідэнцыя — Прэзідэнцкі палац у Афінах.

Прэзідэнт Грэцыі з’яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл да 1974 года яго паўнамоцтвы былі бязмежнымі, аднак у 1975 годзе былі скарочаны новай канстытуцыяй.

Выбары прэзідэнта

[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнта Грэцыі абіраюць парламентам (а не праз усенароднае галасаванне) тэрмінам на 5 гадоў. Артыкул 32 Канстытуцыі Грэцыі прадугледжвае, што прэзідэнт павінен быць абраны на спецыяльнай сесіі парламента, прынамсі за месяц да заканчэння прэзідэнцкага тэрміна папярэдніка. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку вайны або, калі выбары новага прэзідэнта не будуць завершаны ў тэрмін.

Перад уступам на пасада прэзідэнт прыносіць прысягу.
"Я клянуся (у імя Святой, адзінасутнай і непадзельнай Троіцы), абараняць Канстытуцыю і законы, забяспечваць іх добрасумленнае выкананне, абараняць нацыянальную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, абараняць правы і свабоду грэкаў і служыць агульным інтарэсам і прагрэсу грэчаскага народа ".

Спіс прэзідэнтаў Грэцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Спіс уключае прэзідэнтаў Грэцыі з 1828 года.

Імя Пачатак паўнамоцтваў Канчатак паўнамоцтваў
Першая рэспубліка
Іаан Кападыстрыя24 студзеня 18289 кастрычніка 1831
Аўгустынас Кападыстрыя9 кастрычніка 18319 красавіка 1832
Другая рэспубліка
адмірал Паўлас Кунтурыётыс25 сакавіка 192415 сакавіка 1926
генерал Тэадорас Пангалас15 сакавіка 192624 жніўня 1926
адмірал Паўлас Кунтурыётыс24 жніўня 19269 снежня 1929
Аляксандрас Заіміс9 снежня 192910 кастрычніка 1935
Рэжым палкоўнікаў
палкоўнік Георгіяс Пападопулас1 чэрвеня 197325 лістапада 1973
генерал Федан Гізікіс25 лістапада 197318 снежня 1974
Прэзідэнт Фота Гады жыцця Пачатак кіравання Канец кіравання
Трэцяя рэспубліка
Міхаіл Стасінопулас1903-200218 снежня 197419 чэрвеня 1975
Канстантынас Цацас1899-198719 чэрвеня 197515 мая 1980
Канстантынас Караманліс1907-199815 мая 198010 сакавіка 1985
Іааніс Алеўрас1912-199510 сакавіка 198530 сакавіка 1985
Хрыстас Сардзетакіс1929-202230 сакавіка 19854 мая 1990
Канстантынас Караманліс1907-19984 мая 199010 сакавіка 1995
Канстантынас Стэфанопулас1926-201610 сакавіка 199512 сакавіка 2005
Каралас Папульяс1929-202112 сакавіка 200513 сакавіка 2015
Пракопіс Паўлопулас
нар. 1950 13 сакавіка 2015 13 сакавіка 2020
Катэрына Сакеларапулу
нар. 1956 13 сакавіка 2020 13 сакавіка 2025
Канстанцінас Тасулас
нар. 1959 13 сакавіка 2025