Сухагрузнае судна
Сухагрузнае судна, сухагруз — грузавое судна для перавозкі сухіх грузаў і вадкіх у тары. Адрозніваюць сухагрузы для штучных грузаў (перавозяць іх у стосах, пачках, цюках, бочках, скрынях) і навалачных грузаў (навалам і насыпам).
Да сухагрузаў адносяцца рэфрыжэратары, лесавозы, грузавыя паромы, ліхтэравозы, кантэйнерныя судны і інш. Бываюць самаходныя і несамаходныя. Грузы на сухагрузных суднах размяшчаюцца ў трумах, твіндэках і дыптанках, штучныя грузы — на верхняй палубе. Пагрузка-выгрузка робіцца праз грузавыя люкі верхняй палубы або праз бартавыя, насавыя і кармавыя адтуліны. Грузападымальнасць марскіх сухагрузаў да 200 тысяч тон, рачных да 8 тысяч тон.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).