Сухапутныя чарапахі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Сухапутныя чарапахі | |||||||||||||||||||||||||||||||
Geochelone sulcata | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Testudinidae Gray, 1825 | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сухапутныя чарапахі (Testudinidae) — сямейства чарапах класа паўзуноў. Больш за 10 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвая Еўропе, Азіі, Амерыцы, Афрыцы. 10 відаў і 13 падвідаў занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня панцыра ад 10 см да 1 м і больш (слановыя чарапахі). Спінны шчыт панцыра нерухома злучаны з брушным; абодва ўкрыты тоўстымі буйнымі рагавымі шчыткамі, галава і ногі — дробнымі. Галава цалкам хаваецца пад панцыр. Заднія лапы тоўстыя. Пальцы зрослыя, іх кароткія кіпцюры свабодныя. Пераважна расліннаедныя. Адкладваюць да 30 яек. Працягласць жыцця да 100—150 гадоў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- The Reptile Database: Testudinidae (англ.)