Фрымен Дайсан
Фрымен Джон Дайсан | |
---|---|
Freeman John Dyson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | Кроўторн, Графства Беркшыр |
Дата смерці | 28 лютага 2020[4][5] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Dyson[d] |
Жонка | Verena Huber-Dyson[d] |
Дзеці | Esther Dyson[d] і George Dyson[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік-тэарэтык, вучоны-ядзершчык, прафесар, фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][7] |
Альма-матар | Кембрыджскі ўніверсітэт |
Вядомы як | адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі, аўтар канцэпцыі Сферы Дайсана |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Медаль Лорэнца (1966) Медаль імя Макса Планка (1969) ![]() Медаль Матэўчы (1989) Прэмія Энрыка Фермі (1993) Прэмія Памеранчука (2003) |
Сайт | ias.edu/sns/dyson(англ.) |
![]() |
Фрымен Джон Дайсан (англ.: Freeman John Dyson 15 снежня 1923, Кроўторн, Графства Беркшыр, Англія — 28 лютага 2020, Прынстан, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык англійскага паходжання. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952) і Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1964). Адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дайсан нарадзіўся ў Кроўторне, Англія. Яго бацькам быў брытанскі кампазітар Джордж Дайсан. У 1945 годзе скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, дзе і працаваў у 1946—1949 гадах. Потым ён пераехаў у ЗША, дзе быў прафесарам Карнельскага (1951—153), а з 1953 года — Прынстанскага ўніверсітэта, а таксама Інстытута перспектыўных даследаванняў.
Дайсан — бацька амерыканскай пісьменніцы і грамадскага дзеяча Эстэр Дайсан, а таксама пісьменніка Джорджа Дайсана, які папулярызуе гісторыю асобных навуковых распрацовак, у прыватнасці удзел свайго бацькі ў распрацоўцы ядзерна-імпульснага касмічнага карабля («Праект Арыён»).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Дайсан з’яўляецца аўтарам твораў па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, матэматычнай фізіцы, астрафізіцы, фізіцы нізкіх энергій. Ён даказаў дысперсіённыя суадносіны квантавай тэорыі поля (так званае прадстаўленне Ёста — Лемана — Дайсана), атрымаў формулу для S-матрыцы, даў класіфікацыю разыходнасцей у квантавай электрадынаміцы (КЭД) на аснове кананічных пераўтварэнняў (пераўтварэнні Дайсана, 1948), на аснове ўласцівасцей S-матрыцы ўвёў прадстаўленне аб перанарміруемасці КЭД і паказаў сувязь фейнманаўскага падыходу са звычайнымі формамі квантавай тэорыі поля (фармалізм Фейнмана — Дайсана, 1949). Дайсан заслужана лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай квантавай электрадынамікі (разам з Джуліянам Швінгерам, Рычардам Фейнманам і Сін'іціра Таманагай).
У 1955 годзе Дайсан стварыў тэрыю рэзананснага парамагнітнага паглынання выпраменьвання металамі.
У галіне астрафізікі Дайсан вывучаў пульсары і нейтронныя зоркі. Ён таксама з’яўляецца аўтарам канцэпцыі Сферы Дайсана — гіпатэтычнага збудавання, якое з’яўляецца тонкай сферычнай абалонкай вялікага радыуса (памерам з арбіты планет) с зоркай у сярэдзіне. Ідэю гэтай сферы ён запазычыў з кнігі «Стваральнік зорак» фантаста Олафа Стэплдона. Ёсць меркаванне, што развітая цывілізацыя можа выкарыстоўваць сферу Дайсана для поўнага выкарыстання энергіі цэнтральнай зоркі і/ці для вырашэння праблемы жыццёвай прасторы. Дайсан прапанаваў абапірацца на гэтыя меркаванні пры пошуку пазаземных цывілізацый.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Freeman Dyson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Freeman Dyson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Renowned Mathematician And Physicist Freeman Dyson Has Died At Age 96 — Maine Public Broadcasting Network, 2020. Праверана 28 лютага 2020.
- ↑ Freeman Dyson Dies at 96; Wrestled With Questions of Physics and Morality // The New York Times / D. Baquet — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2020. — ISSN 0362-4331; 1553-8095 Праверана 28 лютага 2020.
- ↑ Freeman Dyson // Muere a los 96 años el legendario físico y matemático Freeman Dyson Праверана 29 лютага 2020.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119206269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ 8,0 8,1 NNDB — 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Храмов Ю. А. Дайсон Фримен Джон (Dyson Freeman John) // Физики: Биографический справочник / под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е испр. и дополн. — М.: Наука, 1983. — С. 96—97. — 400 с. 200 000 (в пер.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інтэрв’ю з Фрыменам Дайсанам у часопісе «Рускі Newsweek»
- «Ерэтычныя думки аб навуке и грамадстве». Лекцыя Ф. Дайсана 23 сакавіка 2009 у Маскве.
- Eng,
- Rus
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Памерлі 28 лютага
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Прынстане
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Узнагароджаныя медалём Лорэнца
- Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі
- Лаўрэаты Тэмплтанаўскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі Харві
- Узнагароджаныя медалём Матэўчы
- Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
- Лаўрэаты прэміі Эндру Геманта
- Узнагароджаныя медалём Х’юза
- Пацыфісты