Сферычная астраномія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сферычная астраномія — раздзел астраметрыі, які распрацоўвае матэматычныя метады вызначэння сапраўднага становішча і руху нябесных цел у касмічнай прасторы паводле іх бачных становішчаў і перамяшчэнняў на нябеснай сферы. Матэматычны апарат сферычнай астраноміі — сферычная трыганаметрыя, асноўнае паняцце — нябесная сфера. Устанаўлівае сістэму нябесных каардынат, вызначае асноўныя элементы нябеснай сферы, распрацоўвае метады ўліку заканамерных змен нябесных каардынат у выніку прэцэсіі, нутацыі, рэфракцыі і аберацыі святла, паралактычных зрушэнняў, а таксама тэоры, вызначэння дакладнага часу. Дае магчымасць рашаць задачы практычнай астраноміі: вызначаць час і азімуты ўсходу і захаду Сонца, Месяца, зорак, геаграфічныя каардынаты месца назірання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]