Аберацыя святла
Абера́цыя святла́ — змена напрамку распаўсюджвання святла (выпраменьвання) пры пераходзе з адной сістэмы адліку да іншай[1].
У астраноміі[правіць | правіць зыходнік]
Аберацыя святла ў астраноміі — змена бачнага становішча свяціла на нябеснай сферы, абумоўленая канечнай скорасцю святла і ўзаемным перамяшчэннем крыніцы святла і назіральніка пры руху Зямлі ў прасторы[2].
Адрозніваюць векавую аберацыю святла, выкліканую рухам Сонечнай сістэмы ў Галактыцы, гадавую — абарачэннем Зямлі вакол Сонца, сутачную — уласным вярчэннем Зямлі. Найбольш значную аберацыю святла (гадавую) адкрыў англійскі астраном Джэймс Брэдлі (1725). Яна выклікае перамяшчэнне відарыса свяціла па эліпсе, вялікая вось якога паралельна плоскасці экліптыкі і роўная прыблізна 20",5[2].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ «Физическая энциклопедия», c.10, гл. ред. А. М. Прохоров. T.1 (1988) ISBN 5-85270-034-7
- ↑ а б АБЕРАЦЫЯ СВЯТЛА // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 21.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Аберацыя святла на Вікісховішчы |
---|