Перайсці да зместу

Сцынтыляцыйны лічыльнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема фотаэлектроннага памнажальніка са сцынтыляцыйным дэтэктарам

Сцынтыляцы́йны лічы́льнік' — дэтэктар радыеактыўнага выпраменьвання, прынцып дзеяння якога заснаваны на люмінесцэнцыі.

Сцынтыляцыйныя лічыльнікі выкарыстоўваюцца для выяўлення радыеактыўнага выпрамення рэчывам, што свяціцца пры паглынанні гама-кванта, нейтрона або зараджанай часціцы, люмінафора. У сучасных прыладах святло з дапамогай святлаводаў перадаецца на фотапамнажальнікі. Паслядоўна выкарыстоўваючы некалькі фотапамнажальнікаў можна дамагчыся ўзмацнення ў мільярды разоў.

Для выяўлення гама-квантаў найчасцей выкарыстоўваюцца крышталі NaI з дамешкам талію. Для выяўлення зараджаных часціц лепш выкарыстоўваць пластыкавыя сцынтылятары, напрыклад, полістэрын з дабаўкай тэрфінілу. Вадкія сцынтыляцыйныя лічыльнікі эфектыўныя для рэгестрацыі бэта-часціц.

Упершыню методу выкарыстання сцынтыляцыйных лічыльнікаў ажыццявіў Уільям Крукс у 1903 годзе.

  • Сцынтыляцы́йны лічы́льнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 310—311. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Фрауэнфельдер, Хенли Э. Субатомная физика — Москва: Мир, 1979.