Сцяг Казахскай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Казахскай ССР з 1937 года па 1940 год
Сцяг Казахскай ССР з 1940 года па 1953 год
Сцяг Казахскай ССР з 1953 года

Сцяг Казахскай ССР — дзяржаўны сімвал Казахскай ССР.

Канстытуцыяй 1937 года быў зацверджаны сцяг: чырвонае палотнішча з суадносінамі даўжыні і шырыні роўным 2:1 і залатымі сярпом і молатам у верхнім куце ля тронка, побач з эмблемай адлюстроўвалася таксама золатам надпіс «Казахская ССР».

Назва выконвалася на казахскай мове лацінскімі літарамі. Пасля рэформы казахскага алфавіту, 10 лістапада 1940 года, былі змененыя выява і надпісы на сцягу.

Новы сцяг Казахскай ССР быў зацверджаны ўказам Прэзідыума Вярхоўнай Рады Казахскай ССР ад 24 студзеня 1953 года. Ён уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатымі сярпом і молатам, а таксама чырвонай зоркай, апраўленай залатой аблямоўкай, у верхнім куце ля тронка; у ніжняй частцы палотнішча размяшчалася блакітная гарызантальная паласа, шырыня блакітнай паласы была роўная 2/9 шырыні сцягу, а адлегласць да яе ад ніжняй абзы сцягу - 1/9 шырыні сцягу. Суадносіны даўжыні сцягу да шырыні - 2:1.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]