Сцяг РСФСР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг РСФСР (19181920)
Сцяг РСФСР (19541991)
З 1 лістапада 1991 па 25 снежня 1991 года
(РСФСР была пераназвана ў Расійскую Федэрацыю, сцяг працягваў выкарыстоўвацца да 11 снежня 1993 года)

Сцяг РСФСР — дзяржаўны сімвал РСФСР.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, устала неабходнасць прыняцця новага сцяга Расійскай Савецкай Рэспублікі (пасля II з'езду Саветаў, вызначылага федэрацыю — РСФСР). У якасці нацыянальнага (дзяржаўнага) і камерцыйнага (гандлёвага флоту) служыў бела-сіні-чырвоны сцяг. У той час дзяржаўны сцяг рэдка выкарыстоўваўся. Як правіла сцягі былі толькі на суднах, як знак прыналежнасці да дзяржавы і для пазначэння службовых асоб змешчаных на іх.

Першым сцягам новай Расійскай Савецкай Рэспублікі (неўзабаве пераназваная ў РСФСР) лічыцца сцяг Інтэрнацыянала, палотнішча чырвонага колеру, прыняты 5 (18) лістапада 1917 года на першым паседжанні Першага Усерасійскага з'езду маракоў:

Падняць на ўсіх суднах Усерасійскага Ваеннага флоту замест Андрэеўскага сцяга — сцяг Інтэрнацыяналу ў знак таго, што ўвесь расійскі ваенны флот, як адзін чалавек, устаў на абарону народаўладдзя ў асобе Саветаў працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

Не ўсе маракі лічылі гэтае рашэнне бальшавікоў абавязковай пастановай, таму працягвалі выкарыстаць ранейшыя сцягі, у тым ліку і службовыя.

Пасля пераходу Кіравання марскімі сіламі Балтыйскага флоту ў падначаленне Цэнтрабалту, 5 снежня 1917 года на штабным караблі «Крэчат» быў спушчаны сцяг камандавалага флотам контр-адмірала А. Развозава і падняты сцяг «Калектыўнага камандавалага» — Ваенна-аператыўнага аддзела ЦКБФ (Цэнтральны камітэт Балтыйскага флоту), які ўяўляў сабой сцяг Камандавалага флотам (1903 года) з чырвонымі літарамі «СФ» і «РР» нашытымі парамі крыж-накрыж на сінія прамяні крыжу.

… 5. Ваенна-аператыўны аддзел трымае сцяг Камандавалага флотам з літарамі С. Ф. Р. Р. (гэта значыць «Свабодны флот Рэспублікі Расія»).[1]

16 снежня 1917 года, дэкрэтам СНК, былі скасаваныя ўсе старыя чыны, званні і прывілеі, у тым ліку і сцягі імператарскага флоту.

18 студзеня 1918 года ў Петраградзе, III Усерасійскі з'езд Саветаў, аформіў стварэнне РСФСР.

4 сакавіка 1918 года, загадам Савета камісараў Балтфлоту, скасаваны сцяг Цэнтрабалта.

На паседжанні УЦВК 8 красавіка 1918 года, наўзамен Андрэеўскага і нацыянальнага (сучасны трыкалор) сцягоў, Я.М. Свярдловым было прапанавана абвясціць чырвоны сцяг дзяржаўным.

У процівагу прынятым у вексілалогіі нормам (на сцягу нельга выкарыстоўваць тэкст), дэкрэтам УЦВК[2] ад 14 красавіка 1918 года быў прыняты першы афіцыйны сцяг:

Сцягам Расійскай Рэспублікі ўсталёўваецца Чырвоны Сцяг з надпісам «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка».

Паводле ўзору, надпіс павінен быў выконвацца белымі літарамі ў тры радкі — «Россійская Соціалистическая Федеративная Совѣтская Республика» (у дарэформавым алфавіту).

20 красавіка 1918 года гэты сцяг зацверджаны загадам № 320 па флоце і Марскому ведамству:

…зацверджаны УЦВК РСФСР малюнак Нацыянальнага і Ваеннага чырвонага сцяга з надпісам «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка», па ўзоры якога і падлягае вырабляць усе сцягі… памер сцягоў, якія вырабляюцца, павінен адпавядаць памеру аднастайных з ім сцягоў, цяпер існых… на сцягах малога памеру вышэйпаказаны надпіс дапушчаецца рабіць не ўвесь цалкам, а толькі пачатковымі літарамі, напрыклад: Р.С.Ф.С.Р.

На справе гэты сцяг не ўжываўся на флоце, бо надпіс на ім немагчыма было адрозніць нават на малой адлегласці. Замест яго выкарыстоўваўся проста чырвоны сцяг. На гэта ў чэрвені 1918 года рушыла ўслед нота нямецкага пасла Мірбаха, якой ён апавясціў, што «расійскім ваенным і марскім сцягам будзе прызнаны толькі чырвоны сцяг з надпісам „Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка“». Таму Народнаму Камісарыяту замежных спраў даручылі распрацаваць новыя сцягі, якія і былі распрацаваныя мастакамі С.В. Чахоніным, Н.П. Калчаноўскім і В.Н. Сярэбраным.

16 чэрвеня 1918 года загадам па флоце і Марскому ведамству № 434:

«…Аб'яўляецца выпрацаваны Народным Камісарыятам па замежных справах і зацверджаны Цэнтральным выканаўчым камітэтаў Саветаў узор сцягу Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, наўзамен сцягу, абвешчанага пры загадзе па флоце і Марскому ведамству ад 20 красавіка 1918 г. за № 320.
Падстава: Выпіс з пратаколу № 26 ад 24-га мая 1918 г. паседжанні Народнага Камісарыята па марскіх справах, п. 7.
Апісанне: сцяг Расійскай Рэспублікі чырвонага колеру. У верхнім левым куце нашываюцца або наносяцца фарбай літары Р.С.Ф.С.Р., паводле выявы.
Літары залатыя, але для звычайнага ўжывання (упрыгожванні хат і інш.) можна ўжываць жоўтыя, па адценні якія нагадваюць золата.
Даўжыня сцягу ўдвая больш шырыні, даўжыня прамавугольніка для літр у два з паловай разу менш даўжыні, шырыня прамавугольніка ўдвая менш шырыні сцягу».

Такім чынам Марское ведамства прыняло дзяржаўны сцяг РСФСР.

10 ліпеня 1918 года, на V Усерасійскім з'ездзе Саветаў, была прынятая Канстытуцыя РСФСР, якая абвяшчала:

…Артыкул 90.
Гандлёвы, марскі і ваенны сцяг Р.С.Ф.С.Р. складаецца з палотнішча чырвонага (пунсовага) колеру, у левым куце якога, у тронка, наверсе, змешчаныя залатыя літары Р.С.Ф.С.Р. або надпіс: Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка.

Паводле прыкладаемых выявыў, прыняты Марскім ведамствам сцяг аб'яўляўся марскім (ваенна-марскім), а ваенным (дзяржаўным) стаў сцяг з залатымі літарамі Р.С.Ф.С.Р., размешчанымі ў выглядзе крыжа ў крыжы чырвонага палотнішчу (па правілах рускай мовы, якія дзейнічалі на той момант, у абрэвіятурах пасля кожнай літары ставілася кропка).

Аднак, са ўласцівым тому часу прававым хаосам, варыянт з поўным найменнем быў прыбраны з надрукаванай пазней, рэфармаваным алфавітам, Канстытуцыі. У прыкладанні засталося адзіны малюнак ваеннага, дзяржаўнага і гандлёвага сцяга: залатыя літары РСФСР (намаляваныя ў крыжы стылізаваным царкоўна-славянскім шрыфтам) акрэсленыя справа і знізу залатой аблямоўкай.

13 кастрычніка 1920 года дэкрэтам УЦВК занесена змена ў Канстытуцыю РСФСР:[3]

У змене 90 артыкулы Канстытуцыі Р.С.Ф.С.Р. аб усталяванні аднастайнага гандлёвага, марскога і ваеннага сцяга У.Ц.В.К. пастанаўляе:
1. Пакінуць існы ўзор у якасці ваеннага сцяга (чырвоны сцяг з залатымі літарамі Р.С.Ф.С.Р. у левым верхнім крыжы).
2. Для гандлёвага сцяга ўсталяваць чырвоны сцяг з белымі літарамі Р.С.Ф.С.Р. вялікага памеру ў сярэдзіне сцягу.
3. Для марскога сцяга ўсталяваць чырвоны сцяг з якарам і чырвонай зоркай пасярэдзіне і белымі літарамі Р.С.Ф.С.Р. у верхняй частцы якару.

З прычыны падпісання Брэсцкай мірнага дагавора, РСФСР практычна засталася без ваеннага флоту, таму сцяг гандлёвага флоту стаў першым сцягам, які ўбачылі ў іншых дзяржавах.

Пасля ўтварэння СССР, 30 снежня 1922 года, і прыняцці 12 лістапада 1923 года сцягу СССР, сцяг РСФСР адышоў на другі план.

11 мая 1925 года, на XII Усерасійскім з'ездзе Саветаў, была прынятая новая Канстытуцыя РСФСР:

…§ 88. Дзяржаўны сцяг Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі складаецца з палотнішча чырвонага (пунсовага) колеру, у левым куце якога, у тронка наверсе, змешчаныя залатыя літары «Р.С.Ф.С.Р.».

21 студзеня 1937 года, Надзвычайным XVII з'ездам Саветаў, зацверджаная новая Канстытуцыя РСФСР, якая абвяшчала:

Артыкул 149. Дзяржаўны сцяг Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з чырвонага палотнішчу, у левым куце якога, у тронка наверсе, змешчаныя залатыя літары «РСФСР».

Пастановай Прэзідыума УЦВК ад 1 красавіка 1937 года быў зацверджаны новы ўзор выявы Дзяржаўнага сцяга РСФСР, распрацаваны па даручэнні Прэзідыума УЦВК мастаком А.Н. Мількіным. У адрозненне ад сцягу РСФСР ранейшага ўзору, новы сцяг не меў абведзенага залатымі лініямі крыжу, а абрэвіятура назвы рэспублікі была нанесеная звычайным шрыфтам, без падзяляльных кропак.

2 мая 1954 года Вярхоўны Савет РСФСР,[4]самым апошнім з шестнаццаці рэспубалік, зацвердзіў указ Прэзідыума ВС РСФСР ад 9 студзеня 1954 года[5]. У адпаведнасці з гэтым артыкул 149 Канстытуцыі РСФСР павінна была выкладацца наступным чынам:

Дзяржаўны сцяг Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з чырвонага палотнішчу са светла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сцягу. Светла-сіняя паласа складае адну восьмую даўжыні сцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да даўжыні 1:2.

23 снежня 1955 года выйшла Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу РСФСР:[6]

…2. Дзяржаўны сцяг Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвонае прамавугольнае палотнішча са светла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сцягу, якая складае 1/8 даўжыні сцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да даўжыні — 1:2.
Серп і молат упісваюцца ў квадрат, бок якога роўная 1/4 шырыні сцягу. Востры канец сярпа прыходзіцца пасярэдзіне верхняга боку квадрата, дзяржальня сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрату. Даўжыня молата з дзяржальняй складае 3/4 дыяганалі квадрату.
Пяціканцовая зорка ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам у 1/8 шырыні сцягу, датычную верхняга боку квадрату.
Адлегласць вертыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 2/5 шырыні сцягу. Адлегласць ад верхняй абзы сцягу да цэнтра зоркі — 1/8 шырыні сцягу.

Характэрна, што змена ў тэкст Канстытуцыі РСФСР, узору 1937 года, так і не была занесена.

Яшчэ больш характэрна, што гэтае Палажэнне дагэтуль не адменена, бо ва ўказе прэзідэнта РФ ад 11 снежня 1993 года № 2126[7] сказанае:

…3. Прызнаць страціўшае сілу Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу РСФСР, зацверджанае ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 23 снежня 1953 г.…

А Палажэнне выйшла ў 1955 годзе. Таму, дэ-юрэ, у Расійскай Федэрацыі два афіцыйных сцяга.

Толькі 12 красавіка 1978 года, калі Вярхоўны Савет РСФСР зацвердзіў новую Канстытуцыю (Асноўны Закон) РСФСР, сцяг узору 1954 года быў узаконены:

…Артыкул 181. Дзяржаўны сцяг Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвонае прамавугольнае палотнішча са светла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сцягу, якая складае адну восьмую даўжыні сцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні — 1:2.

22 студзеня 1981 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР у Палажэнні аб сцягу таксама было ўдакладнена (прыкладалася выява), што на зваротным боку палотнішчу зорка, серп і молат не адлюстроўваліся.

22 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет РСФСР пастанавіў:[8]

Да ўсталявання адмысловым законам новай дзяржаўнай сімволікі Расійскай Федэрацыі лічыць гістарычны сцяг Расіі — палотнішча з роўнавялікіх гарызантальных белай, блакітнай, пунсовай палос — афіцыйным Нацыянальным сцягам Расійскай Федэрацыі.

Аднак заканадаўча гэта палажэнне было замацавана толькі 1 лістапада 1991 года[9][10]. Сцягам РСФСР усталёўвалася прамавугольнае палотнішча з роўнавялікімі гарызантальнымі палосамі: верхняя паласа белага колеру, сярэдняя — блакітнага колеру і ніжняя — пунсовага колеру. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні — 1:2.

25 снежня 1991 года назва дзяржавы «РСФСР» было заменена на — «Расійская Федэрацыя (Расія)»[11].

Зацемкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Загад Вярхоўнай марской калегіі № 1 ад 5 снежня 1917 г.
  2. Дэкрэт Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў Працоўных, Салдацкіх, Сялянскіх і Казачых дэпутатаў ад 14 красавіка 1918 г. № 415 «Аб сцягу Расійскай Рэспублікі»
  3. Дэкрэт УЦВК ад 13 кастрычніка 1920 г. «Аб усталяванні гандлёвага, марскога і ваеннага сцяга».
  4. Закон Вярхоўнага Савета РСФСР ад 2 мая 1954 г. «Аб Дзяржаўным сцягу РСФСР»
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 9 студзеня 1954 г. «Аб Дзяржаўным сцягу РСФСР»
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 23 снежня 1955 г. «Аб сцвярджэнні Палажэнні аб Дзяржаўным сцягу РСФСР».
  7. Указ прэзідэнта РФ ад 11 снежня 1993 г. № 2126 «Аб Дзяржаўным сцягу Расійскай Федэрацыі»
  8. Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 22 жніўня 1991 г. № 1627 / I—I «Аб афіцыйным прызнанні і выкарыстанні Нацыянальнага сцяга РСФСР»
  9. Закон РСФСР ад 1 лістапада 1991 года «Аб зменах і дадатках Канстытуцыі (Асноўнага Закона) РСФСР».
  10. Артыкул 181 Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі.
  11. Закон РСФСР ад 25 снежня 1991 года № 2094-1 «Аб змене назвы дзяржавы Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]