Герб Казахстана

Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан уяўляе сабой выяву шанырака (верхняя скляпеністая частка юрты) на блакітным фоне, ад якога ва ўсе бакі ў выглядзе сонечных прамянёў расходзяцца уыкі (апоры) у апраўленні крылаў міфічных канёў . У ніжняй частцы герба — надпіс «Казақстан».
У каляровай выяве Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан — двух колераў: залатога і сіне-блакітнага.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Шырока ўжывальны сёння тэрмін «герб» паходзіць ад нямецкага слова «ербо». У перакладзе на казахскую ён азначае паняцце «танба» (тамга, знак). Упершыню дадзены тэрмін пачаў ужывацца ў старажытным Цюркскім Каганаце (551—630 гг.)
4 чэрвеня 1992 г. — дзень нараджэння дзяржаўнага герба Рэспублікі Казахстан.
Сённяшні герб суверэннага Казахстана з’яўляецца вынікам велізарнай працы, творчых пошукаў двух вядомых архітэктараў: Жандарбека Малібекава і Шот-Амана Валіханава. У фінальным конкурсе прымалі ўдзел 245 праектаў і 67 апісанняў будучага герба.