Сцяпан Гугель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Гугель
Род дзейнасці грамадскі дзеяч і вайсковы дзеяч
Дата смерці 1981
Месца смерці Віленшчына
Альма-матар
Партыя

Сцяпан Гугель (? — 1981) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні Другой сусветнай вайны працаваў у Францыі. Вучыўся ў Берлінскім універсітэце.

Падчас навучання навязаў сувязі з нямецкай вайсковай разведкай. Прайшоў падрыхтоўку ў спецыяльнай школе Абвера. Быў дэсантаваны на беларускім Палессі каля Кобрына перад нападам Германіі на Польшчу ў 1939 годзе, меў заданне навязаць сувязь з мясцовымі беларускімі антыпольскімі паўстанцамі. 3 верасня 1939 года далучыўся да атраду галоўнага камандзіра беларускіх паўстанцаў Тарасюка. Штодзённа перадаваў па радыё звесткі для Абвера.

Пасля 17 верасня адыйшоў на захад за Буг. Знаходзіўся ў Бяле Падляскай, працягнуў працаваць у спецыяльнай школе Абвера. Далучыўся да нелегальнай Беларускай незалежнай партыі. Эвакуяваўся ў Аўстрыю, дзе ў 1944 годзе ствараў беларускую брыгаду, якая была ліквідавана нямецкім кіраўніцтвам.

У 1949 годзе выязджае на эміграцыю ў Бразілію. Супрацоўнічае з Саюзам былых удзельнікаў збройнай барацьбы за вызваленне Беларусі.

Памёр у 1981 годзе на Віленшчыне.

Зноскі