Сціна Вірсэн
Сціна Вірсэн | |
---|---|
шведск.: Stina Wirsén Hedengren | |
![]() | |
Род дзейнасці | ілюстратар |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1968[1][2] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Маці | Carin Wirsén[d] |
Муж | Pompe Hedengren[d] |
![]() |
Cціна Вірсэн (шведск.: Stina Wirsén Hedengren; 5 чэрвеня 1968, Стакгольм) — шведская мастачка, графік, ілюстратар і пісьменніца.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1992 годзе скончыла каледж мастацтваў, рамёстваў і дызайну. Працавала прафесійным ілюстратарам[4].
З'яўляецца галоўным мастаком найбуйнейшай шведскай газеты «Dagens Nyheter».
З 2000 года праводзіць лекцыі і семінары на міжнародным узроўні.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Зараз Сціна Вірсэн з'яўляецца адной з самых вядомых мастачак-ілюстратараў Швецыі[5]. Напісала і праілюстравала шэраг дзіцячых кніг, аўтар анімацыйных фільмаў, займаецца стварэннем розных модных брэндаў, рэклам для ўнівермагаў і рэстаранаў, газет і часопісаў, рэкламных кампаній.
Працавала з дзецьмі ў розных краінах і гарадах свету, напрыклад, у Абу-Дабі, Токіа, Балонні, Умеа, Стакгольме і іншых.
Яе малюнкі, драматычныя і ў той жа час пацешныя, у дакладнасці адлюстроўваюць атмасферу кніг і настрой герояў[6].
Сярод работ Вірсэн:[правіць | правіць зыходнік]
- Стварэнне серыі з 8 паштовых марак для пошты Швецыі, якія паказваюць вырабы розных шведскіх мадэльераў[4];
- Стварэнне серыі графічных ілюстрацый для ААН, прысвечанай правам чалавека;
Серыя была выстаўленая ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку да 50-гадовага юбілею двух міжнародных пактаў аб правах чалавека.
- Ілюстрацыя Google Doodle, апублікаваная на галоўнай старонцы Google ва ўсім свеце ў Нацыянальны Дзень Швецыі ў 2015 годзе.
Вірсэн паказвала свае працы на выставах у Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме, у Мастацкім музеі касцюма Свена Гарыса (Стакгольм), цэнтры мастацтва (Гоа, Індыя), шведскім музеі танца (Dansmuseet), у пасольстве Швецыі ў Токіо і ў Konstnärshuset (Стакгольм).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прэмія таварыства газетнага дызайну (1997)[4]
- Прэмія таварыства скандынаўскіх ілюстратараў (2001)
- Expressen Heffaklump Award за дзіцячую літаратуру
- Stockholms Stads Kulturpris
- Nordiska Tecknares Pris
- Elsa Beskow-plaketten 2000 за «Rut och Knut ställer ut»
- Expressens Heffaklump 2007 за «Supershow med Rut och Knut»
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #143241699 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Sidina Woxian // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #143241699 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ а б в Афіцыйны сайт Сціны Вірсэн.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка Record # 143241699 // Агульны нарматыўны кантроль (GND) - 2012-2016.
- ↑ Stina Wirsén. Bonniercarlsen.se