Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, паўшарападобная, пазней пляската-ўвагнутая, з тупым і гладкім краем. Колер шапкі цагляна-жоўты, аражава-жоўты. Скурка адстае ад мякаці да паловы шапкі. Мякаць белага колеру, крохкая, з мядовым пахам. З узростам колер мякаці становіцца брудна-шэрым. Ножка грыба мае даўжыню 5—10 см і да 2 см у дыяметры, суцэльная, цыліндрычная, часам звужаецца да нізу. Колер ножкі белы, з узростам становіцца попельна-шэрым. Пласцінкі прырослыя, белаватыя, потым жоўтыя і з узростам набываюць брудна-шэрую афарбоўку. Споры шыпаватыя, жаўтавата-вохрыстага колеру.
Грыб распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Расце ў вільготных імшыстых хвойных лясах. Утварае мікарызу пераважна з хвояй. Пладовыя целы з'яўляюцца ў чэрвені—верасні, паасобку і невялікімі групамі.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 150. — 192 с. — 60 000 экз.
Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. — Минск: Наука и техника, 1984.