Сэндфард Флемінг
Сэндфард Флемінг | |
англ.: Sandford Fleming | |
![]() | |
Род дзейнасці: | інжынер, дызайнер паштовых марак, вынаходнік |
---|---|
Дата нараджэння: | 7 студзеня 1827[1][2] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 22 ліпеня 1915[1][3] (88 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Узнагароды і прэміі: | |
![]() |
Сэр Сэндфард Флемінг (англ.: Sandford Fleming; 7 студзеня 1827 — 22 ліпеня 1915) — інжынер, які стварыў чыгуначную сетку Канады.
Дзякуючы Флемінгу свет быў умоўна падзелены на часавыя паясы — ідэю абгрунтаваў у 1869 годзе Чарлз Ф. Дауд, дырэктар школы з Саратога Спрынгс, а сэр Сэндфард Флемінг актыўна падтрымаў яе. Таксама ён быў дызайнерам першых канадскіх паштовых марак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Керкалдзі, Файф, Шатландыя. У 14-гадовым узросце стаў памочнікам каморніка. У 18-гадовым узросце разам са старэйшым братам пераехаў у Канаду. Браты доўга падарожнічалі па Канадзе, наведалі большасць буйных гарадоў краіны, пакуль не пасяліліся ў Пітэрбара. У 1849 годзе Стэнфард Флемінг уладкаваўся каморнікам. У тым жа 1849 годзе стаў студэнтам Каралеўскага Канадскага інстытута. Спачатку інстытут планаваўся як установа па практычных курсах для інжынераў і геадэзістаў. Але пазней у ім сабралася ўплывовая навуковая супольнасць. У 1851 годзе Стэндфард Флемінг узяў удзел у распрацоўцы першай канадскай маркі Threepenny Beaver.
Спачатку працаваў геадэзістам, пасля быў павышаны да галоўнага інжынера Паўночнай Канадскай чыгункі. Флемінг актыўна падтрымліваў адмову ад драўляных мастоў на карысць металічных. У гэтым перыяд шмат канфліктуе з архітэктарам Фрэдэрыкам Уільямам Камберлендам.
У 1862 годзе Флемінгу даручылі будаўніцтва транскантынентальнай чыгункі. Далёка не ўсе падтрымлівалі яго ідэю будаваць металічныя чыгуначныя масты — дужа дарагімі яны былі. Толькі пазней кіраўніцтва зразумела іх надзейнасць і пажараўстойлівасць.
У 1863 годзе прызначаны галоўным урадавым геадэзістам Новай Шатландыі. На гэтай пасадзе ўзначальваў будаўніцтва адной з новых чыгуначных ліній. Неўзабаве Флемінг адмаўляецца супрацоўнічаць з падрадчыкамі з-за, на яго думку, занадта высокіх цэн. Яму прапанавалі заняцца будаўніцтвам самому. Флемінг будуе чыгуначную лінію параўнальна танна і ашчаджае значныя бюджэтныя сродкі.
У 1880 годзе пакідае геадэзію і ўладкоўваецца ў Каралеўскі Інстытут Кінгстана, дзе застаецца на пасадзе ганаровага рэктара да канца жыцця.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Sandford Fleming // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ SANDFORD FLEMING // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. W. Brown — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sandford Arnot Fleming // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Sir Sandford Fleming (англ.)
- Біяграфія С. Флемінга (руск.)
|