Сюзанна Валадон
| Сюзанна Валадон | |
|---|---|
| фр.: Suzanne Valadon | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 верасня 1865[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 красавіка 1938[1][2][…] (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | André Utter[d][7] |
| Дзеці | Марыс Утрыло |
| Род дзейнасці | мастачка, натуршчыца, мадэль, рысавальшчык, мастак-гравёр, артыстка |
| Жанр | нацюрморт[4], партрэт[4], ню[4] і пейзаж[4] |
| Мастацкі кірунак | постімпрэсіянізм[8][9] і сімвалізм |
| Уплыў на | Марыс Утрыло і Marthe Dorlet[d] |
| Член у | |
| Подпіс |
|
Сюзанна Валадон, Сюзан Валадон (фр.: Suzanne Valadon, народжаная: Мары-Клеменцін Валад (Marie-Clémentine Valade): 23 верасня 1865, Бесін-сюр-Гартамп, дэпартамент Верхняя В'ена — 7 красавіка 1938, Парыж) — французская мастачка; першая жанчына, прынятая ў французскі саюз мастакоў (1894). Таксама вядомая як натуршчыца і маці мастака Марыса Утрыло.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка незамужняй прачкі. З дзяцінства добра малявала. Ва ўзросце пятнаццаці гадоў працавала цыркавой акрабаткай, але праз год была вымушаная завяршыць цыркавую кар'еру з-за траўмы. Затым працавала натуршчыцай у многіх вядомых мастакоў: П'ера Пюві дэ Шавана, затым Рэнуара, Тулуз-Латрэка, Дэга. Перажыла раманы з некаторымі з іх; вучылася ў іх тэхніцы, але да нейкага часу нікому не паказвала свае малюнкі. У снежні 1883 года нарадзіла сына Марыса, пра бацькоўства якога няма адназначнага меркавання (прозвішча Утрыло хлопчыку даў праз восем гадоў усынавiцель).
Малюнкі Сюзанны першым з мастакоў убачыў Тулуз-Латрэк, а затым Дэга, высока ацаніў чысціню ліній і заахвоціў да кар'еры мастачкі. У адрозненне ад многіх сваіх сучаснікаў, Сюзанна Валадон здолела дамагчыся прызнання і фінансавага поспеху пры жыцці.
Пісала нацюрморты і пейзажы. Вядомая таксама выявамі аголенай натуры. На першых выставах у пачатку 1890-х гадоў былі прадстаўлены пераважна партрэты яе пэндзля, у тым ліку партрэт Эрыка Саці, з якім у яе быў ў 1893 годзе раман. У 1894 годзе Валадон становіцца першай жанчынай, дапушчанай да сяброўства ў Нацыянальным таварыстве прыгожых мастацтваў.
Валадон працавала над некаторымі сваімі карцінамі да трынаццаці гадоў, перш чым прадставіць іх публіцы. Таксама працавала пастэллю.
Надзейнай саюзніцай Валадон была Берта Вейль, галерыстка, з 1913 па 1932 год яна прэзентавала работы Сюзагны ў 19 экспазіцыях, у тым ліку арганізавала тры персанальныя выставы.
Сюзанна Валадон памерла 7 красавіка 1938 года ў асяроддзі сяброў-мастакоў Андрэ Дэрэна, Пабла Пікаса і Жоржа Брака. Пахавана на парыжскім могілках Сент-Уан.
Зноскі
- 1 2 Suzanne Valadon
- 1 2 Suzanne Valadon — 2008.
- ↑ https://www.tourisme-hautevienne.com/patrimoine-et-visites/patrimoine-bati/musees-eco-musees-musees-thematiques/musee-espace-valadon-12601
- 1 2 3 4 5 RKDartists
- ↑ http://archives.paris.fr/arkotheque/visionneuse/visionneuse.php?arko=YTo2OntzOjQ6ImRhdGUiO3M6MTA6IjIwMjEtMDYtMDkiO3M6MTA6InR5cGVfZm9uZHMiO3M6MTE6ImFya29fc2VyaWVsIjtzOjQ6InJlZjEiO2k6NDtzOjQ6InJlZjIiO2k6MjY2Mjg5O3M6MTY6InZpc2lvbm5ldXNlX2h0bWwiO2I6MTtzOjIxOiJ2aXNpb25uZXVzZV9odG1sX21vZGUiO3M6NDoicHJvZCI7fQ==#uielem_move=-54%2C-567&uielem_islocked=0&uielem_zoom=177&uielem_brightness=0&uielem_contrast=0&uielem_isinverted=0&uielem_rotate=F — С. 9.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Suzanne Valadon — Galerie Michelle Champetier.
- ↑ https://harvardartmuseums.org/art/229060
- ↑ Suzanne Valadon, une vie de peintre après le modèle // Le Monde / J. Fenoglio, M. Lannelongue — Paris: Société éditrice du Monde, Louis Dreyfus, Jérôme Fenoglio, 2023. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 1 студзеня 2025.