Сядзіба Свяцкіх (Крупкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сядзіба Свяцкіх, Крупкі)
Перайсці да: рух, знайсці
Сядзіба
Сядзіба Свяцкіх
54°19′02″ пн. ш. 29°08′30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Крупкі
Архітэктурны стыль Мадэрн
Будаўніцтва ???—1900 гады

Сядзіба Свяцкіх (Мінская вобласць)
Сядзіба Свяцкіх
Сядзіба Свяцкіх

Сядзіба Свяцкіх — сядзіба, якая размешчана на вул. Савецкай у Крупках[1].

Гісторыя сядзібы[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Свяцкіх у 1910

Сядзіба была пабудавана ў пачатку XX стагоддзя[1].

На канец 1980-х сядзібны дом выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыйнага будынка[1].

Планіроўка і размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Від на Бобр з сядзібы

Сядзіба размешчана непадалёку ад берага р. Бобр.

Сядзібны дом[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны дом у 2006

Захаваўся двухпавярховы сядзібны дом у стылі мадэрн, пабудаваны з цэглы.

Дом характарызуецца складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, выкарыстаннем вежаў у якасці архітэктурных дамінантаў[2]. Асабняк накрыты вальмавым дахам[1].

Цэнтральная частка бакавога левага фасада аформлена ў выглядзе вежы, завершанай купалам складанай формы на васьмігранным светлавым барабане. Сцены члянёны паясамі русту. Аконныя праёмы разнастайныя па форме (прамавугольныя, круглыя, квадратныя, авальныя, лучковыя), аздоблены ліштвамі[1]. Цэнтральны ўваход з боку галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, які завершаны атыкам. Уваходная частка бакавога правага фасада будынка фланкіравана 2 невялічкімі вежамі. Планіроўка мяшаная[1].

Паверхі злучаюць 3 розныя па афармленні лесвічныя вузлы. Балясіны цэнтральнай лесвіцы (чыгуннае ліццё) упрыгожаны геаметрычным арнаментам[1].

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя дрэвы вакол сядзібы ў 2006

Вакол сядзібы захаваліся рэшткі парка[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Пятросава А. Ю. Сядзібны дом // «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1987 год.
  2. Федорук Анатолий Тарасович. «Старинные усадьбы Минского края». Минск, издательство «Полифакт», 2000 год. 416 страниц. ISBN 985-6107-24-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]