Сядзіба Свяцкіх (Крупкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзіба
Сядзіба Свяцкіх
54°19′02,79″ пн. ш. 29°08′30,28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Крупкі
Архітэктурны стыль Мадэрн
Будаўніцтва 1900
Map

Сядзіба Свяцкіх — сядзіба, якая размешчана на вул. Савецкай у Крупках[1].

Гісторыя сядзібы[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Свяцкіх у 1910

Сядзіба была пабудавана ў пачатку XX стагоддзя[1].

На канец 1980-х сядзібны дом выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыйнага будынка[1].

Планіроўка і размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Від на Бобр з сядзібы

Сядзіба размешчана непадалёку ад берага р. Бобр.

Сядзібны дом[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны дом у 2006

Захаваўся двухпавярховы сядзібны дом у стылі мадэрн, пабудаваны з цэглы.

Дом характарызуецца складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, выкарыстаннем вежаў у якасці архітэктурных дамінантаў[2]. Асабняк накрыты вальмавым дахам[1].

Цэнтральная частка бакавога левага фасада аформлена ў выглядзе вежы, завершанай купалам складанай формы на васьмігранным светлавым барабане. Сцены члянёны паясамі русту. Аконныя праёмы разнастайныя па форме (прамавугольныя, круглыя, квадратныя, авальныя, лучковыя), аздоблены ліштвамі[1]. Цэнтральны ўваход з боку галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, які завершаны атыкам. Уваходная частка бакавога правага фасада будынка фланкіравана 2 невялічкімі вежамі. Планіроўка мяшаная[1].

Паверхі злучаюць 3 розныя па афармленні лесвічныя вузлы. Балясіны цэнтральнай лесвіцы (чыгуннае ліццё) упрыгожаны геаметрычным арнаментам[1].

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя дрэвы вакол сядзібы ў 2006

Вакол сядзібы захаваліся рэшткі парка[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Пятросава А. Ю. Сядзібны дом // «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1987 год.
  2. Федорук 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]