Сядзіба Стругача
Сядзіба | |
Сядзіба Стругача | |
---|---|
54°25′11″ пн. ш. 25°54′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Будзёнаўка |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Заснавальнік | Лейба Стругач |
Будаўніцтва | канец XIX стагоддзя — пачатак XX стагоддзя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сядзіба Льва Стругача — драўляная сядзіба ў в. Будзёнаўка Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў вёсцы Святы Дух (цяпер Будзёнаўка) на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў у стылі мадэрн буйным прамыслоўцам Лейбам Стругачом — адным з багацейшых яўрэяў Беларусі, які валодаў вінакурна-дражджавым заводам у Ашмянах, быў акцыянерам Лідскага бровара і рыжскага акцыянернага таварыства «Дрожджы»[1].
Пасля смерці Лейбы Стругача ў 1906 годзе, дом перайшоў ва ўладанне яго сынам. У 1939 годзе сядзібу нацыяналізавалі савецкія ўлады. Падчас Другой сусветнай вайны сыны Лейбы Стругача загінулі ў Ашмянскім гета. Апошнім уласнікам сядзібы было ўпраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкаму. Нейкі час там жылі сем’і настаўнікаў[2].
Сядзібу прадавалі інвестару — мясцоваму мясакамбінату. Але той не здолеў зрабіць рэстаўрацыю. Там планавалі адкрыць базу адпачынку, але ў выніку застаўся незавершаны рамонт. Тады ж з будынка знікла тынкоўка.
Летам 2019 года сядзібу выставілі на аўкцыён, яе ацанілі ў $ 4 000[3]. Тады яе ніхто не набыў, потым яе выставілі на продаж у студзені 2020 года з паніжэннем цаны на 80 %. Яе набыў жыхар Ашмян Віталь Баброўскі — яго дваюрадная бабуля была жонкай старэйшага сына заснавальніка сядзібы Лейбы Стругача — Абрама Стругача[4].
Калі Баброўскі выкупіў сядзібу, то казаў, што плануе ў ёй арганізаваць «Дом байкера»[5]. На другім паверсе мужчына планаваў жыць сам, а ўнізе — размясціць кавярню, кіназалу або більярд. Таксама ён хацеў аднавіць басейн і аранжарэю.
Але ў 2023 годзе стала вядома, што Баброўскі знішчыў гістарычны выгляд будынка. Зруб заклалі газасілікатнымі блокамі, змянілі канструкцыю даху, размяшчэнне вокнаў і іх памер, таксама гэтага знік фігурны франтон. У выніку дом пачаў нагадваць звычайны сучасны катэдж, а не мадэрнавы асабняк канца XIX стагоддзя[1].
Раней на тэрыторыі сядзібы быў сад, кветнікі. Часткова захаваліся гаспадарчыя пабудовы, брама з калонамі, каменны мур па перыметры тэрыторыі, а таксама дом для працоўных і лямус. У пачатку 2000-х гадоў на тэрыторыі яшчэ існавала стайня, але ў апошнія гады яна была страчана.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы драўляны дом пад тынкам у стылі мадэрн з балконамі і адкрытай верандай. Дом дапаўнялі ўнутраны двор, басейн, сад, кветнікі, гаспадарчыя пабудовы, брама з калонамі, каменны мур па ўсім перыметры. Апроч таго, тут былі стайня, свіран, дом для працоўных, лямус — двухпавярховая гаспадарчая пабудова[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Сядзібу XIX ст пад Ашмянамі рэканструявалі “па-хазяйскі” - і знішчылі гістарычны выгляд . Hrodna.life (31 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Фотафакт. У Ашмянах разбураецца ўнікальная сядзіба прадпрымальніка ХІХ стагоддзя(недаступная спасылка)
- ↑ К, А.. Сядзібу самага багатага яўрэя Беларусі выставілі на аўкцыён. Будынак у Ашмянах ацанілі ў 4 тысячы долараў . Hrodna.life (19 ліпеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ «Тут жыла сястра маёй бабулі». Фантастычная гісторыя пакупкі стагадовай сядзібы пад Ашмянамі . Наша Ніва. Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Ошмянец реконструирует имение Стругача — Ошмяны. Ошмянский вестник. Ашмянскi веснiк (руск.) (4 лістапада 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Сядзібу самага багатага яўрэя Беларусі выставілі на аўкцыён. Будынак у Ашмянах ацанілі ў 4 тысячы долараў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзіба Стругача
- Сядзіба Стругача на сайце Radzima.org
- Сядзіба Стругача на сайце Глобус Беларусі (руск.)