Сядзіба Талочкаў (Сычы)
Славутасць | |
Сядзіба Талочкаў | |
---|---|
| |
52°12′50″ пн. ш. 23°29′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сядзіба Талочкаў — колішняя сядзіба ў в. Сычы Брэсцкага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XIX ст. сядзіба належала роду Высоцкіх, затым маёнтак выкупіў яе новы гаспадар Малахоўскі. У канцы XIX ст. Сычы перайшлі ва ўласнасць заможнага роду на Берасцейшчыне Фёдара Талочкі. На мяжы XIX—XX ст. Фёдар Талочка пабудаваў у Сычах драўляны дом (не збярогся) і заклаў пейзажны парк (захаваўся часткова).
Апошнім уладальнікам сядзібы ў канцы 1930-х гадоў з’яўляўся род Сушкаў.
У 1992 г. знішчаны сядзібны дом.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Сядзібны дом
[правіць | правіць зыходнік]Дом уяўляў сабой двухпавярховы аб’ём, пабудаваны з дрэва. Меў нерэгулярную асіметрычную кампазіцыю, быў накрыты вальмавым дахам з паўвальмамі на тарцах. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана двухпавярховым рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. На другім паверсе рызаліта з боку дваровага фасада існаваў балкон на чатырох слупах. Планіроўка ўнутры палаца мела анфіладны тып. На першым паверсе былі размешчаны гасціная і дзве парадныя залы.
Парк
[правіць | правіць зыходнік]Парк захаваўся ў выглядзе невялікіх фрагментаў. У ім засталіся падмуркі сядзібнага дома, студні, шлюза і шэрагу гаспадарчых аб’ектаў. Тут растуць у асноўным дрэвы мясцовых парод.
-
Сядзбны дом у пачатку XX ст.
-
Сядзбны дом у пачатку XX ст.
-
Сядзбны дом у 1916 годзе
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сычы // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзіба Талочкаў (Сычы)
- Сядзіба Талочкаў (Сычы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзіба Талочкаў (Сычы) на сайце Radzima.org