Сядзіба Хлюсціных (Выдрыца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзіба Хлюсціных
54°40′15″ пн. ш. 30°30′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Сядзіба Хлюсціных — сядзібна-паркавы комплекс у маёнтку Выдрыца, цяпер у межах Арэхаўска Аршанскага раёна.

Сядзібны дом, знесены ў 2020 годзе
Гаспадарчая пабудова
Гаспадарчая пабудова

2-павярховы мураваны прамавугольны ў плане дом быў збудаваны, верагодна, на мяжы XIX—XX стст. Сцены зроблены з чырвонай цэглы, упрыгажэнняў не маюць. Над вокнамі — сандрыкі. Дах быў гладкі, 2-схільны, магчыма, ламаны. Дом захоўвася ў руйнаваным стане: няма даху, перакрыццяў, шыбаў. 3 захаду дома пазней была зроблена прыбудова[1]. Знесены ў 2020 годзе[2].

Побач з панскім домам захавалася некалькі падмуркаў іншых будынкаў[1].

У маёнтку дзейнічаў завод па вытворчасці драўнянага спірту, шкіпінару, ацэтону, на якім працавала больш за 150 чалавек. Будынак завода, як і іншыя гаспадарчыя пабудовы, захаваліся ў досыць добрым стане, некаторыя выкарыстоўваюцца[1].

Зноскі

  1. а б в Півавар М. В. Выдрыца // Сядзібы Віцебшчыны. — Мн.: БелЭн, 2020. — 256 с. — ISBN 978-985-11-1202-5.
  2. Сядзіба Хлюсціных (Выдрыца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]