Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў (Лапушна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў
53°29′43,28″ пн. ш. 25°42′09,75″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Архітэктурны стыль ампір
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map

Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў — колішняя сядзіба ў в. Лапушна (Дзятлаўскі раён), існавала ў XIX — першай палове XX ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, пастаўлены на высокі цокаль, быў накрыты вальмавым гонтавым дахам. Меў рысы стылю ампір. Сцены (гладкая тынкоўка чаргуецца з гарызантальным рустам) завершаны антаблементам з плоскім фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Прамавугольныя вокны завяршаліся трохвугольнымі і лучковымі франтончыкамі, плоскімі сандрыкамі. Цэнтральную частку галоўнага фасада вылучаў манументальны шасцікалонны порцік дарычнага ордара з антаблементам (плоская абака, фрыз з трыгліфамі, карніз на дэнтыкулах) і трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном у тымпане. На паркавым фасадзе слупавая галерэя з аднасхільным пакрыццём. Порцік галоўнага і галерэя паркавага фасадаў мелі тэрасы, агароджаныя балюстрадамі. Планіроўка анфіладная з параднай залай у цэнтры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]