Ампір
Ампі́р (ад фр.: empire — «імперыя») — стыль позняга (высокага) класіцызму ў архітэктуры і прыкладным мастацтве. Узнік у Францыі падчас праўлення імператара Напалеона I, на працягу трох першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя пашырыўся таксама ў іншых еўрапейскіх краінах. У сярэдзіне XIX ст. змяніўся эклектычнымі плынямі.
Ампіру ўласцівы масіўныя аб'ёмы, кантраст сцен з дэкаратыўнымі дэталямі, стылізаваны арнамент, знешняя параднасць, вытанчаная дэкаратыўная пластыка. Выкарыстоўваліся старажытнарымскія і старажытнаегіпецкія дэкаратыўныя формы (крылатыя сфінксы, ваенныя трафеі і інш.).
Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананыя ў стылі ампір, вызначаюцца статычнай маналітнай формай, з якой кантрастуе пластыка-дэкаратыўнае аздабленне ў выглядзе арнаментальных уставак.
Вандомская калона, Парыж
Арка Карузель, Парыж
Калона Нельсана, Лондан
Аздабленне палаца ў Фантэнбло
Егіпецкі сервіз Віван-Дэнона
Ампір у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Альтанка ў Нараўлянскім палацава-паркавым комплексе
Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура, спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Ампір на Вікісховішчы |
---|
- Александр Спельц. Орнаменты Ампира. — 1924. Иллюстрации
- Bourgeois E. Le style Empire, ses origines et ses caractères. P., 1930.
- Некрасов А. И. Русский ампир. М., 1935.
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6