Сядзібны дом (Пышна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзіба
Сядзібны дом
Краіна  Беларусь
Вёска Пышна
Дата пабудовы XIX стагоддзе

Сядзіба ў Пышне — былая мураваная сядзіба ў вёсцы Пышна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэдняя сядзіба, 1812 год.

Першая сядзіба, гэта быў драўляны дом з ганкам, вядома з першай паловы XVIII стагоддзя, калі яна належала Храптовічам, Раецкім і Кашчыцам. У 1786 годзе маёнтак стаў уласнасцю Пятра Сялявы. Пасля яго смерці перайшоў сыну Іасафату і ўнуку Апалінарыю. У 1836 годзе Пышна дасталося Крысціне Любецкай (са Шчытоў), пасля — Яну Шчыту, які прадаў маёнтак свайму сваяку Станіславу Шчыту. Яго сын, Станіслаў Казімір, быў апошнім уладальнікам маёнтка.

Мураваны сядзібны дом быў узведзены Сялявамі ў першай палове XIX стагоддзя.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак быў мураваны, у праекцыі меў форму шырокага прамавугольніка, крыты высокім, гладкім чатырохсхільным гонтавым дахам. 3 правага боку будынка выступаў порцік з гладкім трохкутным франтонам, які падтрымлівалі чатыры шырока расстаўленыя калоны. Порцік, да якога вялі прыступкі, утвараў закрытую тэрасу. Тры акны ў сярэдняй частцы дома мелі паўкруглыя завяршэнні, у той час тры крайнія мелі форму прамавугольніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тухта, В. Панская сядзіба ў Пышне / В. Тухта // Лепельскі край. — 2019. — 15 сак. — С. 12.