Пышна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Пышна
Pyšna, Sialava. Пышна, Сялява (1914).jpg
Сядзібны дом (каля 1914 г.)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2132
Аўтамабільны код
2
Пышна на карце Беларусі ±
Пышна (Беларусь)
Пышна
Пышна (Віцебская вобласць)
Пышна

Пы́шна[1] (трансліт.: Pyšna, руск.: Пышно) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтамабільнай дарозе Н2801 Пышна—Вялікія Дольцы. Уваходзіць у склад Стайскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ВКЛ прыватнаўласніцкае мястэчка. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лепельскага павета. З 1780 да 1914 гг. існаваў сядзібна-паркавы ансамбль Неміровічаў-Шчытоў. У 1841 г. была пабудавана Царква Узнясення Гасподняга (не захавалася). У 1886 г. у вёске 14 двароў, пачатковая школа, валасная ўправа, царква, яўрэйскі малітоўны дом, гарбарня, крама.

3 20 жніўня 1924 да 10 кастрычніка 2013 гг. цэнтр сельсавета Лепельскага р-на. У ліпені 1941—чэрвені 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі. У кастрычніку 1942 Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» разграміла ў Пышне нямецкі гарнізон і аднавіла савецкую ўладу. Нямецкія акупацыйныя ўлады імкнуліся зноў захапіць вёску ў выніку чаго адбыліся Пышнянскія баі 1943 г.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1838 — 165 чал.
  • 1886 — 128 чал.
  • 1999 — 335 чал.
  • 2010 — 292 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёске працуе сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, механічная майстэрня, аддзяленне сувязі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкія магілы чырвонаармейцаў, савецкіх воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
  • На паўночна-заходняй ускраіне вёскі размешчаны яўрэйскія могілкі (каля двух дзясяткаў каменных пліт).
  • Сядзібны дом[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Сядзіба панская. Лепельскі раён, в. Пышна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Януш, І. Пышна / Ілья Януш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 14. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]