Паўстанне Пугачова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сялянская вайна 1773—1775)
Паўстанне Пугачова
Праціўнікі
яіцкія казакі Расійская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сялянская вайна 1773—1775 гадоў, або Паўстанне Пугачова — паўстанне яіцкіх казакоў супраць улады Кацярыны Вялікай, якое ўзначаліў Емяльян Пугачоў.

На Яіку была вельмі напружаная сітуацыя да паўстання. Яіцкія казакі скардзіліся на прыгнёт царскіх чыноўнікаў і на тое, што жалаванне ім выплачвалася са спазненнем. У 1766 і 1767 гадах казакі сталі бунтаваць, але абодва бунты былі задушаныя арміяй. У 1771 годзе бунт успыхнуў зноў і зноў быў падаўлены. Аднак з таго часу сярод казакоў сталі стварацца таемныя суполкі, якія, як сведчыць твор А. С. Пушкіна «Гісторыя Пугачоўскага бунту», часта збіралі рады і рыхтаваліся да новага паўстання.

У гэты час з'яўляецца Емяльян Пугачоў. Ён ходзіць па казацкіх дварах, наймаючыся работнікам, крытыкуе ўрад і заклікае казакоў бегчы ў Асманскую імперыю. Ён і яго саўдзельнікі былі арыштаваныя і вывезеныя ў Казань. Аднак яны збеглі адтуль у чэрвені 1773 года і сышлі ад пагоні. Далей Пугачоў стаў распаўсюджваць сярод яіцкіх казакоў слых, што ён з'яўляецца зрынутым імператарам Пятром III. 18 верасня на бок Пугачова перайшоў Яіцкі гарадок. Супраць мяцежнікаў быў высланы казацкі атрад. Пугачоў паслаў туды свайго пасла, той распаўсюдзіў патрэбныя чуткі сярод казакоў, і палова з іх перайшла на бок паўстанцаў. Астатнія былі схоплены здраднікамі і павешаны па загадзе Пугачова. Далей мяцежнікі напалі на горад Ілецк, ілецкія казакі здалі горад, у якім паўстанцы знайшлі дзве гарматы. У Расыпной паўтарылася тая ж карціна. Там былі павешаны камендант, афіцэры і святар.

В. Пяроў, 1879. «Суд Пугачова». Рускі музей, Санкт-Пецярбург

Занепакоеныя ўлады прыслалі роту для ўзмацнення Ніжне-Азёрнай крэпасці, але тая перайшла на бок паўстанцаў. Затым паўстанцы падышлі да крэпасці. Гарнізон супраціўлення не аказаў. Страляць пачаў адзін толькі камендант, за гэта быў забіты. Прыняўшы прысягу жыхароў і гарнізона крэпасці, Пугачоў пайшоў на Тацішчаву крэпасцьberu. Мяцежнікі падпалілі драўляныя сцены крэпасці і атакавалі ў час пажару, гэта прынесла ім перамогу. Камендант крэпасці быў пакараны. Яго дачку правадыр мяцежнікаў узяў у наложніцы.

Далей Пугачоў вырашыў авалодаць Арэнбургам. На яго бок перайшлі башкіры-салдаты, якіх арэнбургскі губернатар пасылаў на горад Сакмару, які здаў мяцежнікам без бою. Цяпер армія паўстанцаў налічвала 3000 пяхоты і конніцы. 5 кастрычніка 1773 года Пугачоў пачаў аблогу Арэнбурга. 12 кастрычнiка мяцежнікі адбілі вылазку праціўніка, 20 кастрычніка і 2 лістапада абложаныя адбілі два штурмы горада. Паўстанне ахапіла Арэнбургскую і суседнія губерні, да Пугачова прыйшло мноства мяцежнікаў, пасля штурмаў іх ужо было 25 тысяч[1]. 79 лістапада аблогу спрабаваў прарваць генерал-маёр Васіль Кар, але быў разбіты пад Юзеевай паплечнікам Пугачова Хлапушам, які перайшоў на бок мяцежнікаў, калі быў пасланы да Пугачова паслом з Арэнбурга. Аднак у горад прарваліся часці А. І. Корфа. Зімой у Арэнбургу пачаўся голад. Тым часам царскі ўрад даручыў задушыць паўстанне Аляксандру Ільічу Бібікаву.

У канцы лістапада паплечнік Пугачова Чыка аблажыў крэпасць Уфу, Хлапуша ўзяў Ільінскую, атакаваў Вераазернае, але няўдала. Пугачоў паслаў яму падмацаванне, але падышлі ўрадавыя войскі і выбілі мяцежнікаў Хлапушы з Ільінскай. У гэты час Казанскую, Ніжагародскую, Астраханскую губерні ахапілі паўстанні, ад Ілецкага гарадка да Гур'ева бунтавалі казакі, Перм ахапілі хваляванні. 29 снежня паўстанцаў выбілі з Самары. Затым захапілі Заімск. 20 студзеня Пугачоў аблажыў Яіцкі гарадок. Неўзабаве ўрад накіраваў супраць пугачоўцаў значныя сілы, якія нанеслі яму паражэнне ў Тацішчавай, гэта прымусіла мяцежнікаў зняць аблогу Арэнбурга. Паплечнік Пугачова Хлапуша быў схоплены і пакараны ў Арэнбургу. Пасля Пугачоў пацярпеў паражэнне ў Каргалі. Далей царскія войскі вызвалілі башкірскія землі. Новае паражэнне Пугачоў панёс пад Яіцкім гарадком.

Зноскі

  1. Шэфаў Н. А. Бітвы Расіі — М.: АСТ, 2002. — (Ваенна-гістарычная бібліятэка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]