Емяльян Іванавіч Пугачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Емяльян Пугачоў)
Емяльян Іванавіч Пугачоў
руск.: Емельян Иванович Пугачёв
Імя пры нараджэнні Емельян Иванович Пугачёв
Род дзейнасці рэвалюцыянер, ваенны, палітык
Дата нараджэння 1742(1742)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 (21) студзеня 1775(1775-01-21)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Жонка Ustinya Kuznetsova[d] і Sofia Pugacheva[d]
Прыналежнасць Расійская імперыя
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Емялья́н Іва́навіч Пугачо́ў (руск.: Емелья́н Ива́нович Пугачёв; каля 1742 — 21 студзеня 1775) — данскі казак, кіраўнік сялянскага паўстання 1773—1775 гадоў. Прэтэндэнт на расійскі трон у час праўлення Кацярыны II, выдаваў сябе за законнага цара Пятра III.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Емяльян Іванавіч Пугачоў нарадзіўся каля 1742 года ў станіцы Зімавейскай-на-Доне Данской Вобласці (цяпер станіца Пугачоўская, Валгаградская вобласць).

Данскі казак, харунжы (1770). Удзельнік Сямігадовай (1756—1763) і руска-турэцкай (1768—1774) войнаў. У 1771 годзе ўцёк ад ваеннай службы на раку Церак, там быў выбраны станічным атаманам.

У лютым 1772 года арыштаваны, уцёк да старавераў у Ветку на Гомельшчыне, у лістападзе — на рацэ Яік (цяпер Урал), дзе агітаваў казакаў пайсці на вольныя землі за раку Кубань. Арыштаваны, засуджаны на катаргу.

У маі 1773 года ўцёк з казанскага астрога на Яік, дзе паводле дамоўленасці з групай казакоў абвясціў сябе імператарам Пятром III (верасень 1773 года). Выступаў з утапічнай ідэяй «справядлівага» казацка-сялянскага царства. У час сялянскай вайны непісьменны Пугачоў паказаў вялікія арганізатарскія і ваенныя здольнасці. Жорстка распраўляўся з дваранамі і ўсімі, хто не прызнаваў яго імператарам.

Пасля канчатковага паражэння ад урадавых войск Пугачоў 19 верасня 1774 года быў схоплены групай сваіх прыбліжаных і неўзабаве выдадзены ўладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]