Сямён Абрамавіч Ляльчук
Сямён Абрамавіч Ляльчук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 верасня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | ліпень 1941 (22 гады) |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | ідыш |
Сямён Абрамавіч Ляльчук (25 верасня 1918, Калінкавічы — 1941) — яўрэйскі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачага; бацька сакратар гарсавета, галоўны бухгалтар школы жывёлаводаў. Меў два імені: Шымен (Сімхе). Скончыў яўрэйскую школу, Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Восенню прызваны ў армію, скончыў палкавую школу на Урале, служыў у Рызе. У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце.
У ліпені 1941 года прапаў без вестак на фронце.
Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны ленінец»), у 1938 годзе пачаў друкавацца ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разам з маладымі паэтамі І. Баруховічам, Х. Гурэвічам, П. Плоткіным выдаў у 1940 годзе калектыўны «Зборнік вершаў». У перакладзе на беларускую мову асобныя творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). У 1985 годзе на мове ідыш у Маскве выйшаў зборнік «Ліра».
Сямён Ляльчук перадаў сястры папку з рукапісамі, але пры эвакуацыі яны згубіліся. Збераглася толькі паэма «Успаміны. К гадавіне нашай разлукі», прысвечаная студэнцкім сябрам, яна захоўвалася ў А. Фарбера. Матка паэта перажыла яго. Сястра жыла ў Петах-Цікве.
Матэрыялы пра паэта сабраў школьны музей СШ № 150 у Мінску, які дзейнічаў у 1985-93, яны перададзены ў БДАМЛіМ. У яго школе быў мемарыяльны стэнд.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 4. 1994. Ст. 145.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сямён Ляльчук Архівавана 15 лютага 2024.
- Shimen (Simkhe) Leltchuk
- Сямён Абрамавіч Ляльчук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- lelchukfamily.net