Перайсці да зместу

Самуіл Пятровіч Асновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сямён Пятровіч Асновіч)
Самуіл Пятровіч Асновіч
Дата нараджэння 5 лістапада 1920(1920-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2005(2005-12-21) (85 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі скрыпач, канцэртмайстар
Інструменты скрыпка
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Самуіл (Сямён) Пятровіч Асновіч (5 лістапада 1920, Бабруйск — 21 снежня 2005[1]) — беларускі скрыпач , канцэртмайстар, заслужаны артыст БССР (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. У 1937—1941 гадах — саліст, з 1945 — канцэртмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР[2]. У 1948—1969 гадах выкладаў у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Беларускай філармоніі Асновіч гастраляваў па Беларусі і Літве, выступаў як саліст. Праграма Асновіча была насычана творамі беларускіх кампазітараў[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Чырвонай Зоркі, медалі[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]